У раёне працягваюць садзіць бульбу і сеяць кукурузу

Бульбы, як паведаміў начальнік вытворча-эканамічнага аддзела па раслінаводстве райвыканкама Віктар Садоўскі, на раніцу 2 мая, пасаджана 282 гектары або 54% ад плану. З іх 215 гектараў — у СВК “Гігант”. Пры спрыяльным надвор’і завяршыць гэты від сельгасработ разлічваюць за 10 дзён.
Актыўна вядзецца сяўба кукурузы. Пасеяна гэтай культуры 2507 га ці 31% ад запланаваных плошчаў.
Працягваецца хімпраполка азімай збажыны.
На фінішнай прамой падрыхтоўка да корманарыхтоўкі. У сельгасарганізацыях таксама завяршаюць рамантаваць тэхніку, рыхтуюць сянажныя траншэі, набываюць укрыўны матэрыял, кансерванты.
Алена КАРПЕНКА. Фота з архіва рэдакцыі.