Темы

У Бортнікаўскім сельсавеце прайшла акцыя «Мы вас памятаем!»

У Бортнікаўскім сельсавеце прайшла акцыя «Мы вас памятаем!»

…Акцыю, прымеркаваную да Дня працы і 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, правялі Бабаруйскі раённы Савет ветэранаў сумесна з моладдзю раёна.

На сустрэчы, якая прайшла ў Бортнікаўскай школе і дзе прысутнічала працоўная моладзь СВК “Гігант”, вучні навучальнай установы зрабілі відэа-прэзентацыю “Мы іх памятаем! Мы імі ганарымся!” пра выбітных землякоў: Героя Сацыялістычнай Працы Любоў  Паўлаўну Цэд і ўраджэнца Малых Бортнікаў, генерала-маёра Івана Дзмітрыевіча Балыку.

Старшыня раённай ветэранскай арганізацыі Яўгенія Уладзіміраўна Доўнар шчыра падзякавала юнакам і дзяўчатам за ўшанаванне памяці пра людзей, якія шмат зрабілі для дабрабыту сельгаспрадпрыемства, мясцовасці і краіны. Падзякавала за работу, якую навучэнцы і працоўная моладзь “Гіганта” праводзяць на працягу года па падтрыманні ў парадку воінскіх захаванняў і помнікаў, ушанаванні ветэранаў вайны і працы. Выказала спадзеў, што памяць пра землякоў, якія гераічна змагаліся супраць ворага ў Вялікую Айчынную вайну і якія працоўнымі подзвігамі “пішуць” цяперашнюю слаўную гісторыю мясцовасці і раёна, маладыя людзі перададуць нашчадкам.

У заключэнне пажылыя людзі і моладзь наведалі магілы Любові Цэд і Івана Балыкі, усклалі да іх кветкі.

У гэты ж дзень чырвоныя гваздзікі былі ўскладзены і да магілы Александрыны Рыгораўны Сакун у в. Забалацце — яшчэ аднаго Героя Сацыялістычнай Працы, колішняй перадавой даяркі, чыімі дасягненнямі ганарыцца Бабруйскі раён. Памяць пра знакамітую зямлячку ўшанавалі Яўгенія Доўнар і сакратар раённай арганізацыі КПБ Сяргей Феднеў. 

У арганізацыі мерапрыемства раённы Савет ветэранаў шчыра дзякуе кіраўніцтву Бортнікаўскай СШ і СВК “Гігант”.

Алена КАРПЕНКА. Фота з архіва райсавета ветэранаў.

#80_ЛЕТ_ПОБЕДЫ 

Последние новости

Общество

Изменения в процедуре госрегистрации и учета транспорта. Рассказываем о новшествах

5 декабря 2025
Читать новость
В будущее вместе с нами

В профессиональное будущее

5 декабря 2025
Читать новость
Актуально

ВНИМАНИЕ АКЦИЯ! Со 2 декабря открыта подписка на «районку» на 1-е полугодие 2026 года по сниженной цене

5 декабря 2025
Читать новость
Общество

Помощь людям с инвалидностью — дело нужное, благородное 

5 декабря 2025
Читать новость
Навстречу ВНС

Делегат ВНС Виталий Сидюк провел встречу с трудовым коллективом социального пансионата «Каменка»

5 декабря 2025
Читать новость
Человек и природа

Облачная погода с туманами ожидается сегодня в Беларуси

5 декабря 2025
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем