Темы

Расказваем, як у Вялікіх Бортніках прайшло свята, прымеркаванае да 75-годдзя СВК “Гігант”

Расказваем, як у Вялікіх Бортніках прайшло свята, прымеркаванае да 75-годдзя СВК “Гігант”

Пачалася ўрачыстасць з ушанавання землякоў, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, абараняючы Радзіму ад ворага. Дэлегацыя з членаў праўлення СВК і госці, сярод якіх старшыня Бабруйскага райвыканкама Міхаіл Крыцкі, старшыня райсавета дэпутатаў Ірына Старавойтава ўсклалі кветкі да стэлы воінам Савецкай Арміі і партызанам-землякам, якія загінулі ў барацьбе з нямецка-фашысцкімі захопнікамі.

Затым адбылося ўрачыстае адкрыцце арт-аб’екта на тэрыторыі пабудовы праўлення “Гіганта”. Ганаровае права зрабіць гэта было дадзена кіраўніку раёна Міхаілу Крыцкаму, начальніку галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя Магілёўскага аблвыканкама Уладзіміру Гацко і старшыні СВК Васілю Жуку.

Каментуючы сутнасць арт-аб’екта, Васіль Жук патлумачыў: “Мы дбаем пра будучыню, а яна — у нашых дзецях, якія некалі працягнуць нашыя дасягненні. І мы шмат цяпер для гэтага робім”.

“Гігант” ад станаўлення да дзён сённяшніх — пра дасягненні сельгаспрадпрыемства, пра людзей: ветэранаў працы і цяперашніх перадавікоў, нагадаў прысутным відэафільм. Дапоўніў цікавыя факты з гісторыі СВК ветэран працы, колішні член праўлення Мікалай Сакун.

Уладзімір Гацко перадаў віншаванні працаўнікам ад старшыні Магілёўскага аблвыканкама Анатоля Ісачанкі, зачытаў прывітальны адрас ад яго. Адзначыўшы неацэнны ўнёсак “Гіганта” у развіццё Прыдняпроўскага краю і краіны, Уладзімір Уладзіміравіч ад сябе пажадаў гаспадарцы і надалей стабільна развівацца, а людзям здароўя і дабрабыту, уручыў шэрагу працаўнікоў Лісты ўдзячнасці Магілёўскага аблвыканкама.

Плённай працы цяперашняму складу “Гіганта” і ветэранам сельгаспрадпрыемства пажадаў Міхаіл Крыцкі.

— На рахунку вашай гаспадаркі шмат людзей, чыя праца была ацэнена на самых высокіх узроўнях, якія і сёння выдатна працуюць на карысць гаспадаркі. Здароўя ўсім вам, дабрабыту і выдатных ураджаеў, — адзначыў Міхаіл Леанідавіч. Міхаіл Крыцкі ўручыў удзячнасці працаўнікам сельгаспрадпрыемства.

Віншаванні работнікам СВК, пажаданні плённай працы выказалі “гігантаўцам” таксама Ірына Старавойтава, таксама ўручыла ўзнагароды.

Шмат узнагарод і прэмій атрымалі юбіляры з рук Васіля Жука, яго намесніка па ідэалагічнай рабоце Анастасіі Гацко, начальнікаў вытворчых участкаў, старшыні райкама прафсаюза работнікаў АПК Максіма Ганжурава.

Сапраўдным падарункам работнікам СВК “Гігант” і ўсім жыхарам бортнікаўскай зямлі стаў выступ знакамітага земляка Руслана Аляхно.

Там жа працавалі гандлёвыя палаткі Бабруйскага аддзялення Кіраўскага райста і перапрацоўчых прадпрыемстваў Бабруйшчыны, шырока былі прадстаўлены вырабы дэкаратыўна-прыкладного мастацтва. Для дзяцей — гульнёвыя пляцоўкі.

Завяршылася ўрачыстасць святочнай дыскатэкай і фаер-шоу. І можна з упэўненасцю сказаць, што 75-годдзе сельгаспрадпрыемства стала знакавай падзеяй не толькі для яго работнікаў, але ўсіх жыхароў сельсавета.

Алена КАРПЕНКА. Фота Віктара ШЭЙКІНА.

Последние новости

Актуально

Спортивный квест «Быстрее! Выше! Сильнее!» преодолевает молодежь Бобруйщины

21 июня 2026
Читать новость
Актуально

Навстречу новым знакомствам и незабываемым эмоциям! В Бобруйском районе стартовал масштабный Марафон молодежи и студенчества

21 июня 2026
Читать новость
Актуально

На одном месте — более 35 лет

21 июня 2026
Читать новость
Актуально

Руководство Бобруйского района поздравляет медицинских работников с профессиональным праздником

21 июня 2026
Читать новость
Человек и природа

Прогноз погоды на 21 июня: без дождей и до +30

21 июня 2026
Читать новость
Культура

Память о войне: книги и экспонаты объединили поколения

20 июня 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем