Темы

Пасяўная кампанія ў раёне працягваецца, вядуцца доглядныя мерапрыемствы

Пасяўная кампанія ў раёне працягваецца, вядуцца доглядныя мерапрыемствы

Па дадзеных райсельгасхарчу, бульбы на раніцу сённяшняга дня, з улікам сялянска-фермерскіх гаспадарак, пасаджана больш за 500 га. Але і гэта не мяжа: дадаткова вырашана заняць пад расліну яшчэ 100 га ў ААТ “Неўскі-Агра”. Пасадачныя работы там ужо вядуцца.

Працягваецца сяўба кукурузы. Расліна пасеяна на плошчы 5300 га або 66% ад плану. Пры гэтым у філіяле “Харчавік-Агра” ААТ “Чырвоны харчавік-АграСэрвіс” сяўба літаральна завершана. У ААТ “Саўгас Кісялевічы” і “ААТ “Міхалёўская Ніва” — набліжаюцца да гэтага (пасеяна больш за 80%).
У радзе гаспадарак займаюцца сяўбой кармавых адналетнікаў. У цэлым іх пасеяна 1600 га ці 127% да запланаванага. З дня на дзень пачнецца сяўба грэчкі, якой запланавана 600 га, і проса — 100 га.
Надыходзіць час нарыхтоўкі травянога корму для жывёлы. У ААТ “Агракамбінат Бабруйскі” ў гэтыя дні ўбіраюць, заварочваючы ў палімерную плёнку, зялёнаўкоснае жыта для далейшай закладкі на зіму.

Масавая корманарыхтоўка ў раёне, як разлічваюць у райсельгасхарчы, пачнецца з наступнага тыдня.
Не зніжаюцца тэмпы доглядных мерапрыемстваў (на фота: на палях СВК «Гігант»). У сельгасарганізацыях вядуцца работы па ахове раслін — хімапрацоўкі ад шкоднікаў і пустазелля, а таксама падкормка мнагалетнікаў і яравой збажыны.
Актыўна вядзецца перазалужванне лугавых угоддзяў. З плану ў 1900 га перазалужана 1100 га.

Алена КАРПЕНКА. Фота Віктара ШЭЙКІНА.

Последние новости

Общество

Не драником единым, или Как в Беларуси развивают гастрономический туризм

5 декабря 2025
Читать новость
Общество

Прямая телефонная линия пройдет в Могилевской области 9 декабря

5 декабря 2025
Читать новость
Общество

Изменения в процедуре госрегистрации и учета транспорта. Рассказываем о новшествах

5 декабря 2025
Читать новость
В будущее вместе с нами

В профессиональное будущее

5 декабря 2025
Читать новость
Актуально

ВНИМАНИЕ АКЦИЯ! Со 2 декабря открыта подписка на «районку» на 1-е полугодие 2026 года по сниженной цене

5 декабря 2025
Читать новость
Общество

Помощь людям с инвалидностью — дело нужное, благородное 

5 декабря 2025
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем