Пад грукат матораў. У «Неўскі-Агра» сеюць грэчку

Пад расліну тут будзе занята плошча ў 100 гектараў. І сёння, у першы пасяўны дзень, амаль палову з запланаванага збіраюцца адолець.
Тэхніка на сяўбе задзейнічана высокавытворчая, пра майстэрства сейбіта Леаніда Леанідавіча Чэрніка вядома далёка за межамі сельгаспрадпрыемства. А вопытны механізатар Васіль Спірыдонавіч Кушавараў, працуючы на падвозе насення грэчкі, у любую хвіліну гатовы да яго загрузкі.



Адначасова з сяўбой вядзецца перадпасяўная падрыхтоўка глебы. На гэтай адказнай рабоце задзейнічаны Валерый Васільевіч Вавула. Яго святочнага выгляду агрэгат: трактар Беларус-3522 з КПШ-10 увішна завіхаўся па полі непадалёк в. Мальева.

Таксама ў гаспадарцы сёння займаюцца хімпраполкай яравой збажыны. Выконваюць гэтую справу Раман Уладзіміравіч Радзівонаў і Юрый Уладзіміравіч Канаплёў. Пераацаніць іх задачу немагчыма: ад якасці правядзення доглядных мерапрыемстваў залежыць рост хлябоў, а значыць — вага караваю.
Алена КАРПЕНКА.
Фот Віктара ШЭЙКІНА.