Не зніжаецца ўвага да малака ў сельгаспрадпрыемствах раёна

Як паведамілі ва ўпраўленні па сельскай гаспадарцы і харчаванні Бабруйскага райвыканкама, за 25 дзён мая вытворчасць малака ў раёне склала 3216,5 тоны ці 101,4% да ўзроўню папярэдняга года. Нарошчванне аб’ёмаў вытворчасці назіраецца ў ААТ “Неўскі-Агра” — 128,1%, філіяле “Харчавік-Агра” ААТ “Чырвоны харчавік-АграСэрвіс” — 130,9%, ААТ “Міхалёўская Ніва” — 101,5%.
Надой малака на адну карову з пачатку месяца склаў 372,5 кг, што на 3,1 кг болей, чым за гэты ж адрэзак часу мінулага года. Павелічэнне надояў адзначана ў СВК “Гігант”, ААТ “Міхалёўская Ніва” і ААТ “Неўскі-Агра”. Першы паказчык па надоях малака па-ранейшаму за філіялам “Варатынь” ААТ “БЗТДіА”. За 25 дзён на карову тут надоена 537,4 кг.
Рэалізацыя малака склала 3011,8 т або 101% да ўзроўню леташняга года. Найбольшы прырост атрыманы ў ААТ “Неўскі-Агра” (131,3%), філіяле “Харчавік-Агра” ААТ “Чырвоны харчавік-АграСэрвіс” (133,1%), ААТ “Міхалёўская Ніва” (101,4%).
Алена КАРПЕНКА.