На Бабруйшчыне завяршаюць сеяць кукурузу, прыступілі да сяўбы грэчкі

У цэлым па раёне, як паведамілі ва ўпраўленні па сельскай гаспадарцы і харчаванні Бабруйскага райвыканкама, грэчкі запланавана пасеяць 650 гектараў. Па апошніх дадзеных, пасеяна болей за 100 га.
А вось сяўба кукурузы ў стадыі завяршэння — пасеяна звыш 7000 га ці 95% ад патрэбы.
З іншых палявых работ на гэтую пару — уборка зялёнаўкоснага жыта, падкормка пасеваў, што пашкодзіліся ад замаразкаў, хімпраполкі яравых раслін, фунгіцыдныя апрацоўкі на пасевах азімых.
Алена КАРПЕНКА. Фота аўтара.