Темы

Лета ў школьнікаў Бабруйскага раёна абяцае быць цікавым

Лета ў школьнікаў Бабруйскага раёна абяцае быць цікавым

З заканчэннем навучальнага года клопат пра школьнікаў у Бабруйскім раёне не спыняецца. Хлопчыкам і дзяўчынкам традыцыйна будуць створаны ўмовы для цікавага адпачынку. Тым жа, хто хацеў бы папрацаваць і зарабіць грошай — умовы і для гэтага.

Як паведамілі ў аддзеле па адукацыі Бабруйскага райвыканкама, у мэтах якаснага правядзення летняй аздараўленчай кампаніі, эфектыўнай арганізацыі вольнага часу і працоўнай занятасці раённых дзяцей улетку ў раёне распрацавана праграма “Лета-2025”, якая прадугледжвае разнастайныя формы арганізацыі вольнага часу і меры па прафілактыцы дзіцячага траўматызму і гібелі непаўналетніх падчас канікул.

Згодна з дадзенай праграмай, у летні перыяд на тэрыторыі раёна будзе функцыяваць 12 выхаваўча-аздараўленчых лагераў з дзённым знаходжаннем, дзе змогуць адпачыць 320 навучэнцаў. Таксама будуць дзейнічаць 4 лагеры працы і адпачынку — у агульным на 40 чалавек. У прыватнасці, вучні Цялушскай сярэдняй школы будуць заняты на пасяўных плошчах філіяла “Харчавік-Агра” ААТ “Чырвоны харчавік-АграСэрвіс”, Гарбацэвіцкай СШ — на палях ААТ “Агракамбінат Бабруйскі”, Брожскай і Глушанскай сярэдніх школ — у лясніцтве Бабруйскага лясгаса.

Акрамя таго будуць функцыянаваць два палатачных перасоўных лагеры. Арганізаваць іх збіраюцца Цэнтр творчасці раёна і Варатынская сярэдняя школа. Дадзены від адпачынку абралі для сябе 20 школьнікаў.

Каторы год запар раённых вучняў чакае ваенна-патрыятычны лагер “Радзіма” на базе вайсковай часці 20392, дзе змогуць адпачыць і фізічна загартавацца 25 непаўналетніх.

Традыцыйна прыме вучняў аздараўленчы лагер “Бабраня-2010”. Сёлета там плануюцца чатыры змены па 120 чалавек у кожную.

І, вядома ж, для непаўналетніх арганізавана магчымасць працоўнай занятасці. Часовай працоўнай занятасцю будзе ахоплена 70 дзяцей — на базе 9 устаноў адукацыі,  60 юнакоў і дзяўчат выказалі жаданне стаць байцамі шасці студэнцкіх атрадаў.    

У перыяд летніх канікул у раёне, як заўжды, будзе арганізавана работа валанцёрскіх, працоўных і рознапрофільных атрадаў, дзіцячых аб’яднанняў па інтарэсах, будуць працаваць гульнёвыя пляцоўкі, школьныя стадыёны, марафон “Баўлю час з карысцю!”.

Алена КАРПЕНКА.

Последние новости

Происшествия и безопасность

Осторожно, петарда!

7 декабря 2025
Читать новость
Общество

Где нельзя гулять с животными, рассказали в МЖКХ

7 декабря 2025
Читать новость
Сельское хозяйство

На что направят Br4,4 млрд — Минфин о планах по поддержке АПК на 2026 год

7 декабря 2025
Читать новость
Актуально

Руководство Бобруйского района поздравляет юристов с профессиональным праздником

7 декабря 2025
Читать новость
Человек и природа

Погода на 7 декабря в Могилевской области

7 декабря 2025
Читать новость
Происшествия и безопасность

Что бы праздники прошли безопасно!

6 декабря 2025
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем