Темы

Выхоўваць у моладзі грамадзянскасць і патрыятызм: адбыўся тэлемост паміж Бабруйскім раёнам і Валагодскай акругай Расійскай Федэрацыі

Выхоўваць у моладзі грамадзянскасць і патрыятызм: адбыўся тэлемост паміж Бабруйскім раёнам і Валагодскай акругай Расійскай Федэрацыі

Тэлемост паміж Бабруйскім раёнам і Валагодскай муніцыпальнай акругай Расійскай Федэрацыі, у межах святкавання Дня яднання народаў Беларусі і Расіі, прайшоў у райвыканкаме сёння.

Дэлегацыі бакоў узначалілі старшыня Бабруйскага райвыканкама Міхаіл Крыцкі і галава  Валагодскай муніцыпальнай акругі Юрый Жаваранкаў. Кіраўнікі рэгіёнаў павіншавалі жыхароў абодвух краін са святам, пажадалі удзельнікам тэлемаста плённай працы на агульную карысць.

— Сённяшняя дата — сімвал духоўнай роднасці нашых народаў, культур і традыцый. І нам трэба ўсімі сіламі садзейнічаць захаванню гістарычнай памяці, — адзначыў Міхаіл Крыцкі.  

Тэмамі абмеркавання бакоў сталі маладзёжная палітыка, грамадзянскае і патрыятычнае выхаванне падрастаючага пакалення, падрыхтоўка да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Як апошняе ажыццяўляецца на Валагодчыне, у дэталях распавяла намеснік галавы муніцыпальнай акругі Людміла Нікуліна. Дзмітрый Вяроўкін, начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі Бабруйскгага райвыканкама, падрабязна спыніўся на рэалізацыі дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі ў Бабруйскім раёне. Галоўны спецыяліст аддзела па адукацыі райвыканкама Вольга Караткевіч распавяла пра арганізацыю работы ўстаноў адукацыі па грамадзянскім і патрыятычным выхаванні дзяцей і падлеткаў. Тэму дапоўнілі старшыня раённай арганізацыі Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў Яўгенія Доўнар, старшыня Маладзёжнага Савета пры Бабруйскім райсавеце дэпутатаў Вольга Гаўрыленя, дырэктар Цэнтралізаванай клубнай сістэмы раёна Марыя Лаўрыновіч, а таксама лідары раённых маладзёжных арганізацый БРПА і БРСМ Алена Смарчок і Дар’я Панцялеева. Аб сваёй рабоце ў гэтым накірунку падзяліліся і прадстаўнікі Расіі.

Вынікам завочнай сустрэчы стаў абмен вопытам па абмеркаваных пытаннях. Кожны з бакоў ўзяў на ўзбраенне цікавыя напрацоўкі, ініцыятывы і праекты суседзяў. Дамовіліся аб правядзенні сумесных акцый і аб новых, цяпер ужо вочных, сустрэчах.

У заключэнне тэлемаста яго ўдзельнікі абмяняліся творчымі нумарамі — сумесна выканалі добразнаёмыя народам абодвух краін песні “Волагда” (з рэпертуара беларускіх “Песняроў”)  і “Мы за цаной не пастаім”.

Алена КАРПЕНКА. Фота Віктара ШЭЙКІНА.   

Последние новости

Навстречу ВНС

Беларусь готовится к важнейшему политическому событию года – VII Всебелорусскому народному собранию

5 декабря 2025
Читать новость
Общество

«Я люблю тебя, жизнь!». В Глушанском СДК прошел концерт, приуроченный к Международному дню инвалидов

5 декабря 2025
Читать новость
Общество

В Беларуси обновили методику расчета денежных доходов населения

5 декабря 2025
Читать новость
Общество

С 1 января 2026 года в Беларуси вступают новые правила работы с книгой замечаний и предложений

5 декабря 2025
Читать новость
Общество

С трудовым коллективом Бобруйского лесхоза говорили о коррупции

5 декабря 2025
Читать новость
Сельское хозяйство

Ольга Бакланова: «Плюсы для зерновых, минусы для капусты». Как потепление меняет аграрную карту Беларуси?

5 декабря 2025
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем