Темы

У раёне пасля халадоў актывізаваліся палявыя работы

У раёне пасля халадоў актывізаваліся палявыя работы

Як паведаміў начальнік вытворча-тэхналагічнага аддзела райсельгасхарча Віктар Садоўскі, у раёне завяршаецца сяўба ранніх збожжавых і зернебабовых раслін — пасеяна больш за 4 000 га ці 95% ад плану.

Веснавое ворыва пракладзена на плошчы 4,5 тыс.га (84% ад неабходнага). Мнагалетняй травой засеяна 2160 га або 74% ад запланаванай плошчы.
У гаспадарках вядуць другія падкормкі азімых збажыны і рапсу. Прыступілі да хімапрацоўкі рапсу ад шкоднікаў. Працягваецца вывазка на палі арганічных угнаенняў — вывезена звыш 290 тыс. тон, што адпавядае плану. З іх унесена ў глебу 203 тыс. тон.
У філіяле “Харчавік-Агра” ААТ “Чырвоны харчавік-АграСэрвіс” прыступілі да сяўбы кукурузы. З дня на дзень у гэтую работу ўключацца іншыя раённыя гаспадаркі.

***

Ці нашкодзілі маразы? Як заўважыў начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама Аляксандр Каўранін, да якога мы звярнуліся з гэтым пытаннем, пахаладанне з маразамі, якое краіна, і Бабруйшчына ў тым ліку, перажылі ў пачатку красавіка, на якасці азімых пасеваў не адбіліся. «Абследаванні паказалі, што расліны фізічна не пашко­дзіліся ад снегу, а маразы не прыпынілі іх росту, што дае падставу разлічваць на добрыя ўраджаі».
Алена КАРПЕНКА. Фота Віктара ШЭЙКІНА.

Последние новости

Сельское хозяйство

Ольга Бакланова: «Плюсы для зерновых, минусы для капусты». Как потепление меняет аграрную карту Беларуси?

5 декабря 2025
Читать новость
Общество

Не драником единым, или Как в Беларуси развивают гастрономический туризм

5 декабря 2025
Читать новость
Общество

Прямая телефонная линия пройдет в Могилевской области 9 декабря

5 декабря 2025
Читать новость
Общество

Изменения в процедуре госрегистрации и учета транспорта. Рассказываем о новшествах

5 декабря 2025
Читать новость
Актуально

ВНИМАНИЕ АКЦИЯ! Со 2 декабря открыта подписка на «районку» на 1-е полугодие 2026 года по сниженной цене

5 декабря 2025
Читать новость
Общество

Помощь людям с инвалидностью — дело нужное, благородное 

5 декабря 2025
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем