Темы

У “Міхалёўскай ніве” сеюць кукурузу

У “Міхалёўскай ніве” сеюць кукурузу

Пасля завяршэння сяўбы ранняй ярыны — збожжавых і зернебабовых, пад якія сёлета адвялі 810 гектараў, у ААТ “Міхалёўская Ніва” прыступілі да сяўбы кукурузы. Гэтай раслінай плануюць заняць 1400 гектараў (з іх 200 га — на зерне), і па стане на раніцу ўчарашняга дня ўжо 100 га было пасеяна. Дадзеным відам работ у гаспадарцы займаецца перадавік вытворчасці Іван Макееў.

Яго тэхніку — трактар Беларус-1221 з сеялкай СТВ-8 на полі паблізу в. Міхалёва-3 прыкмецілі здалёк — суправаджаў клуб пылу. Зрэшты, Івана Уладзіміравіча дадзеная акалічнасць не бянтэжыла. Настрой на працу, як заўважыў механізатар, у яго выдатны — прыемна ўсведамляць, што непасрэдна датычны да ўра­джаю, які дасць зямля ўвосень.
Адначасова ў сельгас­арганізацыі рыхтуюць глебу пад сяўбу кукурузы. За гэтай работай засталі вопытнага хлебароба Міхаіла Ганчарова на высокавытворчым трактары Беларус-3522 з КШП-10. Падрыхтоўкай глебы Міхаіл Іванавіч займаўся і да цяперашняга абавязку — праводзіў культывацыю і дыскаванне палёў.
Не забываюцца ў сельгаспрадпрынмстве таксама і на догляд пасеваў — право­дзяць хімпраполку азімых збожжавых (1950 га) і рапсу (370 га) ад пустазелля.
— Калектыў працуе, кожны сумленна выконвае сваю работу, каб увосень мець добры ўраджай, —
адзначыў Ігар Ганчароў.

Алена КАРПЕНКА. Фота Віктара ШЭЙКІНА.

Последние новости

Общество

С 1 января 2026 года в Беларуси вступают новые правила работы с книгой замечаний и предложений

5 декабря 2025
Читать новость
Общество

С трудовым коллективом Бобруйского лесхоза говорили о коррупции

5 декабря 2025
Читать новость
Сельское хозяйство

Ольга Бакланова: «Плюсы для зерновых, минусы для капусты». Как потепление меняет аграрную карту Беларуси?

5 декабря 2025
Читать новость
Общество

Не драником единым, или Как в Беларуси развивают гастрономический туризм

5 декабря 2025
Читать новость
Общество

Прямая телефонная линия пройдет в Могилевской области 9 декабря

5 декабря 2025
Читать новость
Общество

Изменения в процедуре госрегистрации и учета транспорта. Рассказываем о новшествах

5 декабря 2025
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем