Темы

У Бабруйскім раёне пачалі садзіць бульбу

У Бабруйскім раёне пачалі садзіць бульбу

Пад гэтую расліну сёлета плануецца заняць 420 гектараў, з якіх 400 га — у СВК “Гігант”.
Да пасадкі стратэгічнай культуры хлебаробы “Гіганта” прыступілі некалькі дзён таму і работу вядуць высокімі тэмпамі — на полі ля в. Пустошка за працай засталі сёння пасля апоўдня тры экіпажы. Пасадачнай тэхнікай кіравалі механізатары Аляксандр Шумскі, Раман Швец і Уладзіслаў Гукаў.

— Працоўны дзень у нас напружаны, — падзяліўся начальнік агранамічнай службы Аляксандр Парахневіч. — Рэзка прыйшло цяпло, вільгаць імкліва сыходзіць, а значыць, трэба рупіцца. Плюс да гэтага вядзем сяўбу кукурузы, не за гарамі корманарыхтоўка ды іншыя неадкладныя работы.
Стаўку ў гаспадарцы робяць на рэпрадукцыю. Па словах начальніка агранамічнай службы, чым вышэйшая яна будзе, тым багацейшы можна атрымаць ураджай клубняў.

Гатункі для пасадкі выкарыстоўваюць разнастайныя — пасадзілі “Брыз” другой рэпрадукцыі, наперадзе — “Лель” (эліта і супер эліта), “Брыз” (супер-супер эліта), Скарб (эліта), намераны прыдбаць “Каралеву Ганну” і “Рэд Ледзі”. Да пасадкі папярэдне добра падрыхтаваліся — выканалі ўсе тэхналагічныя патрабаванні да падрыхтоўкі глебы. У якасці засцярогі ад шкоднікаў і хвароб насенне ў баразну кладуць абавязкова пратручаным. Словам, прадпрымаюць усемагчымыя захады, каб стратэгічная для сельгаспрадпрыемства і краіны расліна ўрадзіла, і беларусы, як заўжды, былі забяспечаны другім хлебам пад поўную патрэбу.
Дзеля дасягнення высакароднай справы ў “Гіганце” не забываюць пра людзей — стварылі для іх якасныя ўмовы працы. Усе занятыя на палявых работах забяспечаны двухразовым гарачым харчаваннем, у спякоту яшчэ і мінеральнай вадой. Да тэхнікі бяспекі тут таксама высокія патрабаванні — з работы людзі павінны вярнуцца здаровымі.

Алена КАРПЕНКА. Фота Віктара ШЭЙКІНА.

Последние новости

Сельское хозяйство

Ольга Бакланова: «Плюсы для зерновых, минусы для капусты». Как потепление меняет аграрную карту Беларуси?

5 декабря 2025
Читать новость
Общество

Не драником единым, или Как в Беларуси развивают гастрономический туризм

5 декабря 2025
Читать новость
Общество

Прямая телефонная линия пройдет в Могилевской области 9 декабря

5 декабря 2025
Читать новость
Общество

Изменения в процедуре госрегистрации и учета транспорта. Рассказываем о новшествах

5 декабря 2025
Читать новость
Актуально

ВНИМАНИЕ АКЦИЯ! Со 2 декабря открыта подписка на «районку» на 1-е полугодие 2026 года по сниженной цене

5 декабря 2025
Читать новость
Общество

Помощь людям с инвалидностью — дело нужное, благородное 

5 декабря 2025
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем