Темы

Поўным ходам вядзецца пасадка бульбы ў сялянска-фермерскай гаспадарцы «Гайшун»

Поўным ходам вядзецца пасадка бульбы ў сялянска-фермерскай гаспадарцы «Гайшун»

Пасадкай бульбы займаюцца не толькі ў раённых сельгасарганізацыях. Гэты веснавы клопат сёння на парадку дня і ў сялянска-фермерскай гаспадарцы “Гайшун”, што ў Гарбацэвіцкім сельсавеце.

Механізаваны атрад з двух пасадачных машын і двух адзінак тэхнікі, якая падвозіла насенне, пад наглядам кіраўніка фермерскай гаспадаркі Сяргея Гайшуна, справіўшыся з адным бульбяным полем, перамясціўся на другое — паблізу в. Бабоўе. Гектары здалёк прывабліваюць дагледжанасцю, відаць, што падрыхтоўку глеба прайшла якасную. 

— Бульбы сёлета запланавалі пасадзіць 45 гектар, пераважна (90%) гатунку “Брыз”. Гэтыя клубні найлепш захоўваюцца, не губляюць якасці падчас транспарціроўкі, маюць высокія смакавыя паказчыкі — карыстаюцца попытам у пакупнікоў, — кажа Сяргей Уладзіміравіч.

Як і спецыялісты раённых сельгасарганізацый, фермер упэўнены — на ўраджайнасць бульбы шмат уплывае тэхналагічны падыход да пасадкі культуры і якасць догляду расліны на працягу ўсяго перыяду росту. І таго і другога ў гаспадарцы прытрымліваюцца. Між тым ёсць яшчэ адзін  немалажны складнік — надвор’е, з якім не паспрачаешся.

Праўда, апошняе, як кажа гаспадар, — не повад для песімізму: ураджай амаль заўжды карыстаецца попытам і прыносіць прыбытак фермерскай гаспадарцы.

 Алена КАРПЕНКА. Фота Віктара ШЭЙКІНА.

Последние новости

Сельское хозяйство

Ольга Бакланова: «Плюсы для зерновых, минусы для капусты». Как потепление меняет аграрную карту Беларуси?

5 декабря 2025
Читать новость
Общество

Не драником единым, или Как в Беларуси развивают гастрономический туризм

5 декабря 2025
Читать новость
Общество

Прямая телефонная линия пройдет в Могилевской области 9 декабря

5 декабря 2025
Читать новость
Общество

Изменения в процедуре госрегистрации и учета транспорта. Рассказываем о новшествах

5 декабря 2025
Читать новость
Актуально

ВНИМАНИЕ АКЦИЯ! Со 2 декабря открыта подписка на «районку» на 1-е полугодие 2026 года по сниженной цене

5 декабря 2025
Читать новость
Общество

Помощь людям с инвалидностью — дело нужное, благородное 

5 декабря 2025
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем