Темы

Няхай будзе мірным неба! У Цэнтры культуры прайшоў гала-канцэрт раённага конкурсу “Вайна! Перамога! Памяць!”

Няхай будзе мірным неба! У Цэнтры культуры прайшоў гала-канцэрт раённага конкурсу “Вайна! Перамога! Памяць!”

 У мерапрыемстве, прымеркаваным да 80-й гадавіны Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, прынялі ўдзел намеснік старшыні Бабруйскага райвыканкама, старшыня камісіі па справах непаўналетніх Таццяна Варанко, пракурор раёна Генадзь Ярмак, намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх Наталля Праташчык, кіраўнікі аддзелаў райвыканкама, прадстаўнікі раённых грамадскіх арганізацый.

Да пачатку канцэртнай праграмы навучэнцам раённых школ прапанавалі да прагляду фільм “Лагеры смерці” з кінадылогіі пра генацыд беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны. У слове да фільма Генадзь Ярмак нагадаў, што стужка рыхтавалася па выніках расследавання крымінальнай справы, узбуджанай па факце генацыду беларускага народа, прывёў жудасныя новыя сведчанні здзеку акупантаў над людзьмі. “У фільме прадстаўлены толькі эпізоды генацыду, бо матэрыялаў безліч і паказаць усё, зразумела ж, няма магчымасці”, — адзначыў ён.

Цэнтральным нумарам гала-канцэрта, арганізатарам якога выступіла камісія па справах непаўналетніх ва ўзаемадзеянні з Цэнтрам творчасці раёна, стала інсцэніроўка з кінастужкі “А зоры тут ціхія” вучняў Брожскай сярэдняй школы, у якой школьнікі, з якімі праводзіцца прафілактычная работа, па-майстэрску перадалі жудасці ваеннага часу і гераізм абаронцаў. Прагучала і шмат вершаў, песень, прасякнутых горыччу ад падзей ваеннага ліхалецця і  гордасцю за мужных прадзедаў.

Таццяна Варанко і Генадзь Ярмак шчыра падзякавалі арганізатарам і выканаўцам за працу і падвялі вынікі раённага конкурсу “Вайна. Перамога. Памяць” — уручылі дыпломы і падарункі творчым калектывам раённых школ. Узнагароды канкурсантам уручылі таксама старшыня раённай ветэранскай арганізацыі Яўгенія Доўнар, старшыня раённай арганізацыі ГА “Беларускі саюз жанчын” Вераніка Падаляк, старшыня раённай арганізацыі Беларускага Чырвонага Крыжа Юлія Шапялевіч.

***

Прадстаўнік Бабруйскага гаррайаддзела па НС Яўген Тоўсцік узнагародзіў пераможцаў і ўдзельнікаў конкурсу “Ратавальнікі вачыма дзяцей”.

Алена КАРПЕНКА. Фота Віктара ШЭЙКІНА.

#80_ЛЕТ_ПОБЕДЫ

Последние новости

Адзінства. Радзіма. Незалежнасць

Молодежь — молодежи. Акцию «Беларусь адзiная» в новом формате презентовали в Минске

3 сентября 2026
Читать новость
В будущее вместе с нами

Студенты БГТУ осваивают азы профессии на производственной практике в Глушанском опытно-производственном лесничестве

3 сентября 2026
Читать новость
Официально

Лукашенко принял с докладом министра образования. Рассказываем о главном

3 сентября 2026
Читать новость
Общество

ИМНС информирует о необходимости уплаты единого имущественного платежа. Как это сделать

3 сентября 2026
Читать новость
Общество

1155 женщин приходится на 1 тысячу мужчин в Могилевской области

3 сентября 2026
Читать новость
Точка зрения

Коррозия государственности: как олигархический клан и коррупция при Зеленском уничтожают Украину изнутри

3 сентября 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем