Темы

Маладзёжны савет падвёў вынікі работы і абнавіў свой склад

Маладзёжны савет падвёў вынікі работы і абнавіў свой склад

Другая сесія другога склікання Маладзёжнага савета пры Бабруйскім раённым Савеце дэпутатаў працавала ў райвыканкаме сёння. Узначаліла яе работу старшыня Маладзёжнага савета Вольга Гаўрыленя. Удзел прынялі старшыня райсавета дэпутатаў Ірына Старавойтава, намеснік старшыні райвыканкама Таццяна Варанко, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Антон Каранкевіч.

На парадку дня сесіі стаяла шэсць пытанняў. У ліку асноўных — справаздачы аб праробленай рабоце пастаянна дзеючых камісій савета: па пытаннях сацыяльна культурнай сферы і сацыяльнай абароны моладзі (далажыла Вольга Караткевіч); па пытаннях эканомікі, сферы вытворчасці і добраўпарадкавання тэрыторый (Сяргей Салановіч); па інфармацыйнай рабоце, узаемадзеянні са сродкамі масавай інфармацыі, грамадскасцю і рабоце з Інтэрнэт-рэсурсамі (Яўген Болбас).
У прыватнасці Вольга Караткевіч заўважыла, што за справаздачны перыяд Маладзёжны савет прымаў удзел ва ўсіх знакавых мерапрыемствах, якія праводзіліся на тэрыторыі раёна. «Мы актыўна выходзілі да навучэнцаў і працоўнай моладзі, праводзілі дыялогавыя пляцоўкі, далучаліся да парламенцкай дзейнасці, даведваліся, якія праблемы хвалююць маладых людзей і імкнуліся дапамагчы ў іх вырашэнні», — адзначыла яна.
Таксама сесія разглядзела пытанні спынення паўнамоцтваў асобных членаў другога склікання Маладзёжнага савета, унесла змены ў яго склад, зацвердзіла абнаўленне складу пастаянна дзеючых камісій і абранне іх старшынь.
Ірына Старавойтава назвала работу Маладзёжнага савета станоўчай, падзякавала юнакам і дзяўчатам за працу, пажадала поспехаў абноўленаму складу і заўважыла, што Бабруйскім раённым Саветам дэпутатаў будзе падтрымана любая станоўчая ініцыятыва з боку моладзі.
Выніковай працы на карысць раёна і краіны Маладзёжнаму савету пажадалі таксама Таццяна Варанко і Антон Каранкевіч.
Вольга Гаўрыленя ў сваю чаргу запэўніла, што Маладзёжны савет намераны і далей актыўна працаваць над асноўнымі задачамі: прыцягненні юнакоў і дзяўчат у грамадска-палітычнае жыццё раёна, актывізацыі стваральнай грамадзянскай актыўнасці моладзі, вывучэннем яе праблем і выпрацоўкі прапаноў па іх рашэнні.

Алена КАРПЕНКА. Фота Віктара ШЭЙКІНА.

Последние новости

Актуально

«Дарога да Святыняў». Бобруйский район тепло встретил участников научно-просветительской экспедиции

3 сентября 2026
Читать новость
Адзінства. Радзіма. Незалежнасць

Молодежь — молодежи. Акцию «Беларусь адзiная» в новом формате презентовали в Минске

3 сентября 2026
Читать новость
В будущее вместе с нами

Студенты БГТУ осваивают азы профессии на производственной практике в Глушанском опытно-производственном лесничестве

3 сентября 2026
Читать новость
Официально

Лукашенко принял с докладом министра образования. Рассказываем о главном

3 сентября 2026
Читать новость
Общество

ИМНС информирует о необходимости уплаты единого имущественного платежа. Как это сделать

3 сентября 2026
Читать новость
Общество

1155 женщин приходится на 1 тысячу мужчин в Могилевской области

3 сентября 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем