Темы

Імкнуцца да большага: на землях “Гіганта” і “Неўскі-Агра” актыўна сеюць збажыну і травы

Імкнуцца да большага: на землях “Гіганта” і “Неўскі-Агра” актыўна сеюць збажыну і травы

Пасля завяршэння сяўбы ранняй ярыны (пасеялі 300 га ячменю) у СВК “Гігант” актыўна ўзяліся за пасеў 5-кампанентнай мнагалетняй травы.  Апошняму ў гаспадарцы надаюць асаблівую ўвагу: імкнуцца стварыць устойлівую кармавую базу для жывёлагадоўлі і, што галоўнае — для атрымання больш таннага малака.

Па якасна падрыхтаваным полі ля в. Бірча-2, дзе ў пятніцу вяліся работы, упэўнена хадзіў пасяўны агрэгат: трактар «Джон Дзір» у звязцы з сеялкай з 6-метровай сеялкай Рабе пад упраўленнем вопытнага механізатара Святаслава Зуба. Мінеральныя ўгнаенні на полі побач уносіў Васіль Лебядзеў.

За два-тры дні сяўбу травы ў гаспадарцы разлічвалі завяршыць — яе пасяўная плошча ў цэлым складзе каля 600 гектар — каб чакаць, як сказаў старшыня праўлення СВК Васіль Жук, “пакарэння новых вытворчых рэкордаў”.  Калектыў на гэта настроены, а праўленне, у мэтах павелічэння эфектыўнасці працы людзей на сяўбе, распрацавала новыя спосабы для іх заахвочання — дадатковыя ўмовы вытворчага спаборніцтва.

— Акрамя выканання сутачнага задання, што ўплывае на вынікі спаборніцтва, мы прынялі рашэнне штотыдня прэміраваць людзей, якія высокім прафесіяналізмам даказваюць адданасць прафесіі, рабоце і сваёй добрасумленнай працай садзейнічаюць стабільнаму развіццю нашага прадпрыемства, — адзначыў Васіль Жук.  

Пасля таго, як завершым з травой, механізатарскае звяно “Гіганта”: тэхніка і людзі намераны перамесціцца на землі ААТ “Неўскі-Агра” (апошняе з нядаўняга часу ў даверным упраўленні СВК) для паскарэння пасяўных работ там, а разам і аказання дапамогі калектыву ў знаходжанні аптымальных шляхоў да атрымання максімальнага ўраджаю. “Маем для гэтага добрыя напрацоўкі, адшліфаваныя тэхналогіі”, — заўважыў кіраўнік СВК.

Адначасова ў гаспадарцы возьмуцца за падрыхтоўку да пасадкі адной  з галоўных культур — бульбы. Прычым, не стамляюцца знаходзіць шляхі для аптымізацыі, зніжэння выдатнаў на яе вырошчванне. Сёлета збіраюцца прымяніць тэхналогію гербіцыднай апрацоўкі бульбы ў начны час у мэтах атрымання больш якаснага клубня і захавання ў ім харчовых рэчываў. Для апрысквання расліны збіраюцца выкарыстоўваць высокатэхналагічную тэхніку — дрон. “Калектыў у нас малады, амбіцыйны, таму не стаім на месцы  — шукаем шляхі для нарошчвання вытворчасці, павелічэння выручкі, прыбыткаў, дабрабыту людзей,” — рэзюмаваў кіраўнік.   

***

У ААТ “Неўскі-Агра” сяўба таксама набірае абароты — ужо пасеялі 560 га яравой пшаніцы і з дня на дзень прыступяць сеяць ячмень. Адначасова вядуць падрыхтоўку глебы пад гэтую яравую расліну, а таксама інтэнсіўна займаюцца падсейваннем пашы мнагалетнікамі.

Пасяўным агрэгатам у “Неўскі-Агра” запраўляе неаднаразовы пераможца раённага прафесійнага спаборніцтва Леанід Чэрнік, а Васіль Кушавараў і Анатоль Пялешка рыхтуюць глебу пад сяўбу.

Алена КАРПЕНКА. Фота Віктара ШЭЙКІНА.

Последние новости

Сельское хозяйство

Ольга Бакланова: «Плюсы для зерновых, минусы для капусты». Как потепление меняет аграрную карту Беларуси?

5 декабря 2025
Читать новость
Общество

Не драником единым, или Как в Беларуси развивают гастрономический туризм

5 декабря 2025
Читать новость
Общество

Прямая телефонная линия пройдет в Могилевской области 9 декабря

5 декабря 2025
Читать новость
Общество

Изменения в процедуре госрегистрации и учета транспорта. Рассказываем о новшествах

5 декабря 2025
Читать новость
Актуально

ВНИМАНИЕ АКЦИЯ! Со 2 декабря открыта подписка на «районку» на 1-е полугодие 2026 года по сниженной цене

5 декабря 2025
Читать новость
Общество

Помощь людям с инвалидностью — дело нужное, благородное 

5 декабря 2025
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем