Будучыня — за маладымі. Старшыня райвыканкама Міхаіл Крыцкі сустрэўся з маладымі спецыялістамі СВК “Гігант”

Старшыня Бабруйскага райвыканкама Міхаіл Крыцкі сёння сустрэўся з маладымі спецыялістамі сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва “Гігант”. Пацікавіўся створанымі для пачынаючых работнікаў умовамі працы, магчымасцямі для пераймання перадавога прафесійнага вопыту, вольным часам юнакоў і дзяўчат, наяўнасцю праблемных пытанняў.
— Вы набіраецеся вопыту ў перадавым сельскагаспадарчым прадпрыемстве раёна, дзе год ад году даказваюць, што ўмеюць працаваць на высокі вынік — дасяюгаць лідарскіх вытворчых паказчыкаў, ствараюць уласны і гаспадаркі дабрабыт. Таму мая вам парада — пераймайце гэты каштоўны вопыт, дапаўняйце яго набытымі ў навучальных установах ведамі, трывала ўлівайцеся ў калектыў, замацоўвайцеся ў ім, прапаноўвайце ўласныя стваральныя ініцыятывы, удзельнічайце ў іх рэалізацыі, у грамадскім жыцці раёна. І ведайце — садзейнічаючы стабільнаму развіццю гаспадаркі, вы садзейнічаеце ўласнаму дабрабыту, — адзначыў Міхаіл Крыцкі. І дадаў, што гатовы выслухаць кожнага маладога спецыяліста, калі такая неабходнасць узнікне.
Алена КАРПЕНКА. Фота Віктара ШЭЙКІНА.