Темы

У жылкамгасе згадалі ахвяр Хатыні і іншых спаленых беларускіх вёсак

У жылкамгасе згадалі ахвяр Хатыні і іншых спаленых беларускіх вёсак

“Не маем права забыць”, — такі лейтматыў сустрэчы дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Антона Каранкевіча, пракурора раёна Генадзя Ярмака і галоўнага спецыяліста аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама, сакратара Бабруйскай раённай арганізацыі ГА «Белая Русь» Сяргея Сарокіна з калектывам УКП “Жылкамгас”, якая ва ўстанове прайшла сёння і была прымеркавана да Дня памяці ахвяр Хатынскай трагедыі.

Акрэсліваючы тэму сустрэчы, Сяргей Сарокін засяродзіў увагу на памятнай даце, нагадаў аб трагедыі беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

Генадзь Ярмак дату 22 сакавіка — Дзень памяці ахвяр Хатынскай трагедыі — назваў сімвалам пакут беларускага народа. Расказваючы пра спаленыя разам з жыхарамі Хатынь, Боркі, Прудзішча ды іншыя беларускія паселішчы, пра генацыд беларусаў у гады вайны, заўважыў, што гэтая тэма ў апошнія гады набыла актуальнасць незнарок.

— Улады краін-недобразычліўцаў пачалі на свой манер трактаваць многія падзеі, тлумачыць прычыны вайны, абвінавачваць у яе пачатку Савецкі Саюз — перапісваць гісторыю, чаго мы, вядома ж, не павінны дапусціць, — заўважыў пракурор.

У сувязі з гэтым, як ён адзначыў, у 2021 годзе Генеральная пракуратура Беларусі пачала расследаванне генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны, у выніку чаго адкрыліся шматлікія новыя факты апошняга і прозвішчы людзей, якія непасрэдна былі датычны да знішчэння мірных жыхароў. Некаторыя з іх ужо завочна асуджаны.  

Антон Каранкевіч заўважыў, што велічыню трагедыі асабліва адчуваеш на месцы, дзе яна адбылася. Прыгадаў паездку на Лагойшчыну, падчас якой стаў сведкам раскопак захавання знішчаных мірных жыхароў. “Вельмі балюча было бачыць сведчанні таго, што сярод ахвяр былі нявінныя дзеці”, — адзначыў ён. Дэпутат таксама заўважыў, што, нягледзячы на няпростую геапалітычную сітуацыю, нашай краінай прадпрымаюцца ўсемагчымыя захады, накіраваныя на бяспечнае, мірнае жыццё беларусаў, каб ні Хатынь, ні Боркі ніколі не паўтарыліся.

Алена КАРПЕНКА. Фота Віктара ШЭЙКІНА.  

Последние новости

В будущее вместе с нами

Первое рабочее место: что должен знать молодой специалист?

8 сентября 2026
Читать новость
Общество

Горячая линия по вопросам соблюдения прав и гарантий для молодых специалистов

8 сентября 2026
Читать новость
Общество

10 сентября в Бортниковском сельсовете проведет прием граждан председатель райсовета депутатов Ирина Старовойтова

8 сентября 2026
Читать новость
Общество

К сведению жителей Бобруйского района

8 сентября 2026
Читать новость
Адзінства. Радзіма. Незалежнасць

Проект «Ад падзела да адзінства». Православие под запретом, или Как польские власти уничтожали веру на западно-белорусских землях. Часть 4

8 сентября 2026
Читать новость
Экономика

В белорусских магазинах изменятся требования к ассортименту. Расскажем, когда и как

8 сентября 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем