Темы

Работнікі адукацыі падвялі вынікі прафсаюзнай дзейнасці

Работнікі адукацыі падвялі вынікі прафсаюзнай дзейнасці

Пленум Бабруйскага раённага камітэта прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі прайшоў у райвыканкаме на гэтым тыдні.

Узначаліла работу Пленума старшыня райкама прафсаюза Таццяна Бокач. Удзел у яго рабоце прынялі галоўны тэхнічны інспектар працы Магілёўскага абласнога камітэта галіновага прафсаюза Алег Кузменка, кіраўнікі ўстаноў адукацыі раёна, старшыні і члены пярвічных прафсаюзных арганізацый. 

    У ліку асноўных пытанняў, што стаялі на парадку дня Пленума, было “Аб ходзе рэалізацыі Праграмы дзейнасці Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі і Праграмы дзейнасці Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі на 2020-2025 гады, задачах на 2025 год”.

У сваім дакладзе Таццяна Бокач адзначыла, што на ўліку ў раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі на 1 студзеня значылася 769 чалавек, з іх 28 — ветераны педагагічнай працы. Наладжана цеснае ўзаемадзеянне і ўзаемапаразуменне паміж раённай арганізацыяй прафсаюза і сацыяльнымі партнёрамі — аддзелам па адукацыі Бабруйскага райвыканкама, вынікам чаго з’яўляецца задаволенасць работнікаў абставінамі, якія складваюцца ў калектывах. За час дзеяння праграм дасягнуты значны рост велічыні заробнай платы работнікаў адукацыі. У 2024 годзе па ўзроўню намінальна налічанага сярэднемесячнага заробку ў галіне “адукацыя” (1464,8 руб. +2,7%) Бабруйскі раён значыўся на 3 месцы сярод 23 раёнаў Магілёўскай вобласці. Вялікая ўвага надаецца маладым спецыялістам. Працэнт іх замацавання ў апошнія гады вырас і складае 50,4%.  За асабісты ўнёсак у агульныя вынікі працы, згодна з калектыўнымі дамовамі, кіраўнікі ўстаноў актыўна прымяняюць да маладых спецыялістаў меры маральнага і матэрыяльнага заахвочання.

Не застаецца без дадатковага заахвочання і праца вопытных, ініцыятыўных педагогаў — пераможцам і прызёрам конкурсаў прафесійнага майстэрства, педагогам, якія падрыхтавалі алімпіяднікаў, маюцца надбаўкі за высокія дасягненні ў працы.  

На Пленуме таксама былі абмеркаваны і зацверджаны справаздачы аб выкарыстанні каштарысу даходаў і выдаткаў раённай арганізацыі за 2024 год і аб каштарысе даходаў і выдаткаў сродкаў арганізацыі на бягучы год. Даклады па іх зрабіла галоўны бухгалтар раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Кацярына  Валовіч.

У падвядзенне вынікаў работы Пленума найбольш актыўным старшыням пярвічак Таццяна Бокач уручыла ўзнагароды.

Алена КАРПЕНКА. Фота Віктара ШЭЙКІНА.  

Последние новости

Сельское хозяйство

В Бобруйском районе осенние полевые работы идут по плану

8 сентября 2026
Читать новость
В будущее вместе с нами

Первое рабочее место: что должен знать молодой специалист?

8 сентября 2026
Читать новость
Общество

Горячая линия по вопросам соблюдения прав и гарантий для молодых специалистов

8 сентября 2026
Читать новость
Общество

10 сентября в Бортниковском сельсовете проведет прием граждан председатель райсовета депутатов Ирина Старовойтова

8 сентября 2026
Читать новость
Общество

К сведению жителей Бобруйского района

8 сентября 2026
Читать новость
Адзінства. Радзіма. Незалежнасць

Проект «Ад падзела да адзінства». Православие под запретом, или Как польские власти уничтожали веру на западно-белорусских землях. Часть 4

8 сентября 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем