Темы

Парламентарыі сустрэліся з калектывам “Гіганта”

Парламентарыі сустрэліся з калектывам “Гіганта”

Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Антон Каранкевіч і Аксана Прыходзька сустрэліся сёння з калектывам СВК “Гігант”, распавялі пра сваю работу ў акругах і парламенце.

У прыватнасці Антон Каранкевіч, з’яўляючыся членам Пастаяннай камісіі па прамысловасці, энергетыцы, транспарце, сувязі і лічбавым развіцці, засяродзіў увагу на выгадзе для краіны ад узвядзення атамнай электрастанцыі: адмаўленне ад імпарту электраэнергіі, зніжэнне выкідаў у атмасферу парніковых газаў, залежнасці ад прыроднага газу, развіццё сумежнай прамысловасці, а таксама аб намерах пабудаваць у Беларусі яшчэ адну АЭС ці пашырыць магчымасці першай. У Бабруйскім раёне, па словах дэпутата, згодна з распрацаванай праграмай праводзіцца рэканструкцыя электрычных сетак, што дазваляе вяскоўцам мець больш камфортныя ўмовы жыцця.

Аксана Прыходзька распавяла аб законатворчай дзейнасці дэпутатаў ніжняй палаты парламенту, спынілася на зменах у законах, прынятых апошнім часам. Сярод новаўвядзенняў — зніжэнне з 10 да 8 год ніжняга парогу пакарання за распаўсюд наркотыкаў; атрыманне прафесіі па аналогіі вучэбна-вытворчых камбінатаў у вясковых школах; распаўсюджанне грантаў Прэзідэнцкага фонду на студэнтаў не толькі бюджэтнай формы навучання, але і платнай; магчымасць для навучэнцаў ужо ў 17-гадовым узросце (пры наяўнасці вадзіцельскага пасведчання) кіраваць энерганасычаным трактарам і інш.

Таксама дэпутаты адказалі і прынялі да ведама хвалюючыя працаўнікоў пытанні: адносна рамонту дарог у аграгарадку, ільготнай цаны на электрычнасць у сельскай мясцовасці, далейшай рэканструкцыі электрычных сетак у раёне. 

Пасля сустрэчы з калектывам Антон Міхайлавіч і Аксана Ігараўна пацікавіліся ходам падрыхтоўкі сельгаспрадпрыемства да пасяўной. Пабылі ў бульбасховішчы гаспадаркі, пацікавіліся ўмовамі захавання і якасцю насеннага матэрыялу. Наведалі іншыя аб’екты “Гіганта”. Правялі маніторынг цэн і асартыменту тавараў у краме Кіраўскага райста.

Алена КАРПЕНКА. Фота Віктара ШЭЙКІНА.

Последние новости

Навстречу ВНС

Беларусь готовится к важнейшему политическому событию года – VII Всебелорусскому народному собранию

5 декабря 2025
Читать новость
Общество

«Я люблю тебя, жизнь!». В Глушанском СДК прошел концерт, приуроченный к Международному дню инвалидов

5 декабря 2025
Читать новость
Общество

В Беларуси обновили методику расчета денежных доходов населения

5 декабря 2025
Читать новость
Общество

С 1 января 2026 года в Беларуси вступают новые правила работы с книгой замечаний и предложений

5 декабря 2025
Читать новость
Общество

С трудовым коллективом Бобруйского лесхоза говорили о коррупции

5 декабря 2025
Читать новость
Сельское хозяйство

Ольга Бакланова: «Плюсы для зерновых, минусы для капусты». Как потепление меняет аграрную карту Беларуси?

5 декабря 2025
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем