Темы

Ганаруся, што я беларус! Юныя грамадзяне Бабруйскага раёна пабылі на ўрачыстых мерапрыемствах у рэспубліцы і вобласці, дзе ім былі ўручаны пашпарты

Ганаруся, што я беларус! Юныя грамадзяне Бабруйскага раёна пабылі на ўрачыстых мерапрыемствах у рэспубліцы і вобласці, дзе ім былі ўручаны пашпарты

Сёння рэспубліканская акцыя “Мы — грамадзяне Беларусі” прайшла ў Палацы культуры вобласці. У ліку ганаровых гасцей прысутнічалі старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка, памочнік Прэзідэнта-інспектар па Магілёўскай вобласці Сяргей Налівайка, іншыя адказныя асобы.

Сярод юнакоў і дзяўчат: выдатнікаў вучобы, пераможцаў прадметных алімпіяд, творчых конкурсаў, спартыўных спаборніцтваў, актыўных удзельнікаў грамадскага жыцця, якім сёння ў Магілёве ўручылі галоўны дакумент, — і вучань Туголіцкай СШ Павел Сергіевіч.

— З атрыманнем пашпарта вы становіцеся паўнавартаснымі грамадзянамі Рэспублікі Беларусь. Памятайце — Канстытуцыя гарантуе вам правы, і вы заўжды будзеце адчуваць падтрымку нашай дзяржавы. Але пры гэтым варта ўсведамляць, што вы таксама нясеце адказнасць і найперш — перад сваімі бацькамі і настаўнікамі. Упэўнены, што кожны з вас зробіць свой унёсак у развіццё не толькі Магілёўшчыны, але і ўсёй Беларусі, — сказаў Анатоль Міхайлавіч.

***

А вось навучэнка Варатынскай сярэдняй школы Марыя Шаўчэнка, актывістка раённай арганізацыі БРПА і пераможца вучэбных алімпіяд, пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь атрымала з рук старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Васіля Герасімава.

Мерапрыемства з гэтай нагоды адбылося ў сталіцы Беларусі ў сераду, 12 сакавіка.

Последние новости

Человек и природа

Погода 18 июля: до +28°С и много солнца

18 июля 2026
Читать новость
Общество

В фокусе внимания – Глушанский сельсовет

17 июля 2026
Читать новость
Общество

Хватит ли баллов, чтобы поступить? Рассказываем, как проходит приемная кампания в вузах страны

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

Мониторинг «БелГИЭ»: МТС подтвердил лидерство по качеству связи в Республике Беларусь

17 июля 2026
Читать новость
Происшествия и безопасность

ГАИ просит отозваться очевидцев ДТП

17 июля 2026
Читать новость
Общество

19 июля пройдет традиционный крестный ход, посвященный престольному празднику Ризоположенского храма аг. Горбацевичи

17 июля 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем