Темы

Добраўпарадкаванне — на першы план. У райвыканкаме адбыўся штаб па навядзенні парадку на зямлі

Добраўпарадкаванне — на першы план. У райвыканкаме адбыўся штаб па навядзенні парадку на зямлі

У сераду на раённым штабе па навядзенні парадку на зямлі, які на пастаяннай аснове дзейнічае пры райвыканкаме і які ўзначальвае намеснік старшыні райвыканкама Іван Кандрацьеў, былі размеркаваны дакладныя заданні па азеляненні тэрыторый раённых арганізацый і месцаў агульнага карыстання ў сельскіх населеных пунктах: насаджванні дрэўцаў, кустоў, кветак.

Між тым азеляненне — толькі адзіны з накірункаў раённай праграмы па добраўпарадкаванні.

— З надыходам вясны ўзмоцнена пачынаем працаваць па ўсіх накірунках, у тым ліку па зносе пустуючых непрыдатных дамоў — на бягучы год іх запланавана 15-ць, па аднаўленні агароджы грамадзянскіх могілак, рамонце дзіцячых пляцовак, пляцовак і кантэйнераў для збору смецця, рамонце вулічнай дарожнай сеткі, — адзначыў Іван Кандрацьеў. 

Удзел у рабоце штаба прынялі старшыня раённага Савета дэпутатаў Ірына Старавойтава, намеснікі старшыні райвыканкама, старшыні сельвыканкамаў, прадстаўнікі райсельгасхарчу,  жыллёва-камунальнай і дарожнай службаў раёна, адукацыі, аховы здароўя і інш. — усе тыя, у чыіх абавязках наводзіць і падтрымліваць чысціню і парадак навокал.

У гэтай сувязі Іван Рыгоравіч звярнуўся і да ўсіх жыхароў раёна. “Зрабіць зямлю, населеныя пункты, дзе жывем, прыгожымі і прыцягальнымі можна толькі сумеснымі намаганнямі, — заўважыў ён. — Не ствараць звалак, падтрымліваць у добрым стане дамы і агароджу, своечасова абкошваць тэрыторыю вакол домаўладанняў, высадзіць на вуліцы кветкі — тое, што здольны зрабіць у гэтым накірунку кожны”.  

Алена КАРПЕНКА. Фота аўтара.

Последние новости

Общество

С 1 января 2026 года в Беларуси вступают новые правила работы с книгой замечаний и предложений

5 декабря 2025
Читать новость
Общество

С трудовым коллективом Бобруйского лесхоза говорили о коррупции

5 декабря 2025
Читать новость
Сельское хозяйство

Ольга Бакланова: «Плюсы для зерновых, минусы для капусты». Как потепление меняет аграрную карту Беларуси?

5 декабря 2025
Читать новость
Общество

Не драником единым, или Как в Беларуси развивают гастрономический туризм

5 декабря 2025
Читать новость
Общество

Прямая телефонная линия пройдет в Могилевской области 9 декабря

5 декабря 2025
Читать новость
Общество

Изменения в процедуре госрегистрации и учета транспорта. Рассказываем о новшествах

5 декабря 2025
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем