Темы

Да новых вынiкаў — праз новыя тэхналогii: у Ленінскай амбулаторыі дапамогуць кожнаму

Да новых вынiкаў — праз новыя тэхналогii: у Ленінскай амбулаторыі дапамогуць кожнаму

Для гэтага неабавязкова замаўляць квіток да доктара загадзя, як гэта звычайна бывае ў гарадской паліклініцы. Вяс­коўцы на прыём прыходзяць у дзень, калі ўзнікла ў тым патрэба. Чаргі нават падчас пад’ёму вірусных інфекцый тут імкнуцца не дапускаць. 30 хвілін — найбольшае, што праводзяць жыхары аграгарадка і навакольных вёсак у чаканні прыёму.

— Нашы пацыенты пераважна пенсійнага ўзросту, — кажа загадчык і адна­часова ўрач агульнай практыкі Ленінскай амбулаторыі Вольга Аляшкевіч, — але ёсць людзі праца­здольнага ўзросту, дзеці. Да доктара звяртаюцца і падчас “вострых” сітуацый, і каб атрымаць рэцэпт для лячэння хранічных захворванняў, каб папярэдзіць хваробу — зрабіць прышчэпку, засцерагчыся ад сезонных вірусаў.
І хоць цяперашняя пара, як заўважыла Вольга Аляксанд­раўна, — якраз дэманструе рост рэспіраторных хвароб, у тым ліку сярод дзяцей, — з наведвальнікаў ля апоўдня ў светлым, прасторным калідоры пабудовы застаем усяго аднаго чалавека. Шматдзетная маці прыйшла на кансультацыю. Пра сезонны вірус, як запэўніла жанчына, яна асабліва не хвалюецца: і сама, і дзеці штогод атрымліваюць прышчэпкі ад грыпу.
— І гэта абаснавана, — кажа Вольга Аляшкевіч. — Практыка маёй работы паказала, што прывітыя людзі калі і хварэюць, то нашмат радзей, у лёгкай форме і без ускладненняў.
Ды і ўвогуле ўрач катэгарычны ў тым, што лю­дзі павінны больш адказна ставіцца да ўласнага здароўя, клапаціцца пра яго самі: не чакаць, калі нешта стане турбаваць, не рэага­ваць адмоўна на неабходнасць прайсці дыспансерызацыю, а спаўна карыстацца такой магчымасцю, каб папярэ­дзіць тую ці іншую сур’ёзную хваробу. Як прыклад, па выніках праведзенай у мінулым годзе дыспансерызацыі ў дваіх жыхароў працаздольнага ўзросту ўдалося выя­віць анкалогію на ранняй стадыі і тэрмінова прысту­піць да лячэння. Тое ж самае, па словах Вольгі Аляксандраўны, датычыцца паводзін на прыёме ў доктара: важна не замоўчваць, а агучваць усе, нават, здавалася б, нязначныя змены ў стане здароўя.
У цэлым жа ўрач агульнай практыкі на сяле — гэта і тэ­рапеўт, і лор, і акуліст, і неўролаг, і хірург. У амбулаторыі можна атрымаць мінімальнае абследаванне (урач выслухае пацыента, праслухае, зробіць ЭКГ, вымерае ціск, у тым ліку ўнутрызрокавы, рост і вагу) і любую мінімальную дапамогу. Для гэтага, акрамя загадчыка, у калектыве ёсць памочнік урача агульнай практыкі, медыцынская сястра, акушэрка, зубны фельчар.
З заканчэннем прыёму ў амбулаторыі работа сельскіх медыкаў не спыняецца. Пасля 12-й гадзіны яны накіроўваюцца да пацыентаў па выкліках на дом — для гэтага ў распараджэнні маецца аўтамабіль, а таксама наведваюць катэгараваныя групы насельніцтва ў адпаведнасці з распрацаваным планам, да прыкладу, немаўлят.
Пабудова амбулаторыі — сапраўднае ўпрыгожанне аграгарадка. Дагледжаная, прасторная і светлая ўнутры, яна такая ж добраўпарадкаваная звонку. Летась і ўвогуле абнавілася — за кошт бюджэтных сродкаў замянілі на новыя вокны, што дадало лоску.
Са станоўчага Вольга Аляшкевіч называе з’яўленне электронных рэцэптаў. Апошняе дазваляе вяскоўцам з хранічнымі захворваннямі не з’яўляцца штомесяца на прыём для выпіскі рэцэпту. Дастаткова патэлефанаваць урачу амбулаторыі і з’явіцца ў аптэку са спецыяльнай карткай.

#Здоровые города и поселки     

Алена КАРПЕНКА. Фота Віктара ШЭЙКІНА.

Последние новости

Общество

От аварии до возрождения. Три этапа ликвидации последствий аварии на ЧАЭС, которые прошла Беларусь за 40 лет

24 апреля 2026
Читать новость
Человек и природа

На берегах Березины прошла акция «Беларусь синеокая»

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

28 апреля — Всемирный день охраны труда

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Об определении мест пользования поверхностными водными объектами для рекреации, спорта и туризма и мест, запрещенных для купания

24 апреля 2026
Читать новость
Происшествия и безопасность

Последствия непогоды в Могилевской области

24 апреля 2026
Читать новость
Происшествия и безопасность

«Два колеса — двойная опасность!». 24 апреля Госавтоинспекция проводит Единый день безопасности дорожного движения

24 апреля 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем