Темы

Філіял «Варатынь»: найбольш эфектыўна выкарысталі сельгасугоддзі, павялічылі вытворчасць рапсу, найболей надаілі малака

Філіял «Варатынь»: найбольш эфектыўна выкарысталі сельгасугоддзі, павялічылі вытворчасць рапсу, найболей надаілі малака

Для філіяла “Варатынь” ААТ “Бабруйскі завод трактарных дэталяў і агрэгатаў” 2024 год стаў плённым на працоўныя поспехі, за якія ўчора гаспадарку ўшанавалі на ўрачыстым сходзе, прысвечаным падвядзенню вынікаў штогадовага спаборніцтва па сацыяльна-эканамічным развіцці Бабруйскага раёна за 2024 год.

На рахунку сельгаспрадпрыемства перамогі ў намінацыях “За эфектыўнае выкарыстанне сельгасугоддзяў”, “За павелічэнне вытворчасці рапсу”, “За павелічэнне вытворчасці малака”. Звяно малочна-таварнага комплексу “Варатынь” (аператар звяна Таццяна Мельнiчонак) прызнана пераможцам раённых спаборніцтваў “Сярод звенняў аператараў машыннага даення
на малочна-таварных фермах, аснашчаных даільнымі заламі”. У ліку пераможцаў прафесійнага спаборніцтва — аператары машыннага даення Алеся Прыкота і Надзея Солап.

Кожная з працоўных перамог падмацавана лічбамі. Вытворчасць зерня на 1 бала-гектар пасяўной плошчы склала ў філіяле 77,3 кг; вытворчасць рапсу — 102,8 кг; малака — 74,4 кг; мяса — 4,23 кг. Ураджайнасць рапсу дасягнута на ўзроўні 32,1 ц/га (тэмп росту ў параўнанні да 2023 года — 314,7%). Вытвор­часць малака на 1 бала-гектар сельгасугоддзяў склала 74,4 кг, у пераразліку
на базісную тлустасць на 100 га сельгасугоддзяў — 232,1 т. Удой малака на адну карову — 7726 кг (найвышэйшы паказчык у раёне). Уся прадукцыя (99,95%) рэалізавана гатункамi “экстра” i “вышэйшы”. Тавар­насць малака — 95%.

Кацярына Чайкова

— Мінулы год для нашага калектыва сапраўды стаў паспяховым, прадуктыўным, — адзначыла памочнік дырэктара па сельскай гаспадарцы ААТ “БЗТДіА” Кацярына Чайкова. — За гэта шчыра дзякую нашым працаўнікам. Асобна хачу выказаць словы па­дзякі ААТ “Бабруйскі завод трактарных дэталяў і агрэгатаў” за значны ўклад у развіццё сельгасарганізацыі.
У бягучым годзе, па словах Кацярыны Васільеўны, калектыў філіяла “Варатынь” працягне працаваць над нарошчваннем аб’ёмаў вытворчасці сельгаспрадукцыі. Сярод прыярытэтных задач у гэтым накірунку — узвя­дзенне сучаснага малочна-таварнага комплексу на 756 галоў кароў.

Надзея Солап
Таццяна Мельнiчонак

Алена КАРПЕНКА. Фота Віктара ШЭЙКІНА.

Последние новости

Общество

От аварии до возрождения. Три этапа ликвидации последствий аварии на ЧАЭС, которые прошла Беларусь за 40 лет

24 апреля 2026
Читать новость
Актуально

Очень медленно разворачиваемся, надо ускоряться. Лукашенко обозначил актуальные задачи по развитию агросервисов

24 апреля 2026
Читать новость
Человек и природа

На берегах Березины прошла акция «Беларусь синеокая»

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

28 апреля — Всемирный день охраны труда

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Об определении мест пользования поверхностными водными объектами для рекреации, спорта и туризма и мест, запрещенных для купания

24 апреля 2026
Читать новость
Происшествия и безопасность

Последствия непогоды в Могилевской области

24 апреля 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем