Темы

Да новых вынiкаў — праз новыя тэхналогii: у “Гіганце” ўдасканальваюць пасяўную тэхніку

Да новых вынiкаў — праз новыя тэхналогii: у “Гіганце” ўдасканальваюць пасяўную тэхніку

У гэтыя дні на трактарах, якія будуць задзейнічаны на сяўбе ярыны: збожжавых і кукурузы, вядзецца ўстаноўка сістэмы аўтаматычнага кіравання для дакладнага земляробства. Па словах спецыялістаў, якія зай­маюцца ўсталяваннем “аўтапілоту”, апошні будзе браць на сябе частку працы механізатара і эканоміць матэрыяльныя і людскія рэсурсы гаспадаркі. Якім чынам — патлумачыў галоўны інжынер СВК Ігар Міхалёнак.

— Уявім сабе сяўбу. Раней падчас засейвання поля яравымі ці іншымі культурамі на пасяўной тэхніцы ўсталёўвалі спецыяльны маркер, і трактар хадзіў арыентуючыся на яго. Але гэта не заўжды ўдавалася — засушлівай парой, пры моц­ным ветры і вялікіх клубах пылу разглядзець зробленую маркерам метку было практычна немагчыма і часцяком дапускалася перакрыццё засеяных участкаў, што прыводзіла да страт пасяўнога і гаруча-змазачных матэрыялаў. Пры ўсталяваным падрульвальніку трактар аўтаматычна ідзе па зададзенай траекторыі, што выключае вышэйзгаданыя страты. Стыкавыя радкі пры гэтым атрымліваюцца дакладныя, з пагрэшнасцю ў 2-2,5 см, што зноў жа вя­дзе да эканоміі паліва, насення, мінеральных угнаенняў і сродкаў аховы. А больш якасная сяўба — расліны зна­ходзяцца на адноль­кавай адлегласці адна ад адной, раўнамерна выкарыстоўваюць спажыўныя рэчывы, не пашкоджваюцца пры руху трактара — да павелічэння ўраджайнасці культур.

Немалаважным з’яўляецца і палёгка працы механізатара — павелічэнне прыцягальнасці земляробчай справы. Пры ўсталяваным “аўтапілоце” механізатар ажыццяўляе сяўбу ці іншыя палявыя работы, не клапоцячыся аб дакладнасці руху тэхнікі нават у неспрыяльных умовах. Павялічваецца хуткасць тэхналагічных аперацый на палявых работах, што дазваляе ўкласціся ў агратэрміны.

Аснашчаць тэхніку аўтаматычнай сістэмай кіравання ў СВК “Гігант” прыступілі яшчэ ў мінулым годзе. Пад­рульвальнік тады ўсталявалі на двух трактарах. Сёлета, па словах Ігара Міхалёнка, гэтую работу працягнулі — на поле ўвесну выйдуць 5 адзінак удасканаленай тэхнікі, сярод якіх

4 энерганасычаныя трактары і “Беларус”-1221.3.  Адпаведнае абсталяванне набыта і на 5 зерневых камбайнаў.

Алена КАРПЕНКА. Фота аўтара.

Последние новости

Общество

От аварии до возрождения. Три этапа ликвидации последствий аварии на ЧАЭС, которые прошла Беларусь за 40 лет

24 апреля 2026
Читать новость
Актуально

Очень медленно разворачиваемся, надо ускоряться. Лукашенко обозначил актуальные задачи по развитию агросервисов

24 апреля 2026
Читать новость
Человек и природа

На берегах Березины прошла акция «Беларусь синеокая»

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

28 апреля — Всемирный день охраны труда

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Об определении мест пользования поверхностными водными объектами для рекреации, спорта и туризма и мест, запрещенных для купания

24 апреля 2026
Читать новость
Происшествия и безопасность

Последствия непогоды в Могилевской области

24 апреля 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем