Вырабы раённых умельцаў — на выставе “Мая Беларусь”

У складзе тых, хто з 24 да 27 студзеня прадстаўляе экспазіцыю Магілёўшчыны на выставе дасягненняў суверэннай Беларусі “Мая Беларусь” у Мінскім міжнародным выставачным цэнтры, і загадчыца цэнтра рамёсел пас. Глуша Лаура Фамцова.
— Наш раён прадстаўлены на выставе вырабамі ганчарнага мастацтва, керамікай, вышыванымі абярэгамі. Асабіста я прапаноўваю майстар-клас па лепцы птушачкі з гліны, — падзялілася Лаура Багманаўна.
У цэлым жа на пляцоўцы выставы “Мая Беларусь” можна пазнаёміцца з тым, чаго дасягнула Беларусь за гады незалежнасці дзякуючы працы людзей і іх любові да роднай зямлі.
Алена КАРПЕНКА.