Темы

У глушанскім Цэнтры рамёстваў ізноў было гучна і весела

У глушанскім Цэнтры рамёстваў ізноў было гучна і весела

На тэрыторыі Цэнтра рамёстваў пасёлка Глуша, сярод векавых хвой і ялін, працягваюць ладзіцца навагоднія відовішчы. Ля святочна прыбранай прыгажуні-ёлкі дзеці і дарослыя, разам з Дзедам Марозам, Снягуркаю ды іншымі казачнымі пенсанажамі кружацца ў карагодзе, гуляюць у зімовыя гульні, адгадваюць загадкі.

На сённяшняе свята на ўлонні прыроды да дзятвы завіталі старшыня Бабруйскага райвыканкама Аляксандр Сухадольскі, старшыня райсавета дэпутатаў Ірына Старавойтава ды іншыя адказныя асобы выканаўчага камітэта.

Дзяцей прысутнасць першых асоб раёна не бянтэжыла: хлопчыкі і дзяўчынкі з запалам выконвалі атрыманыя заданні, рабілі ўсё для таго, каб ёлка нарэшце зазіхацела рознакаляровымі агеньчыкамі, а Новы год прынёс збыццё запаветных мар.

У дзяцей была магчымасць пагуляцца са Снегавікамі, прачытаць верш Дзеду Марозу і яго унучцы і атрымаць за гэта салодкасць. На святочнай паляне можна было набыць салодкую вату і папкорн, сфатаграфавацца і паласавацца ля ёлкі жаданняў, абмяняць верш на цукерку ў навагодняй бяседцы “Зімовых казак цуды”, наладжанай работнікамі Цэнтральнай раённай бібліятэкі. У адной з хатак Цэнтра — сагрэцца гарбатай са смажанкамі ды іншым печывам ад Кіраўскага райста і набыць навагодні сувенір, у другой — пагрэцца ля сапраўднай рускай печы.

Алена КАРПЕНКА. Фота Віктара ШЭЙКІНА.  

Последние новости

В стране и мире

Лукашенко предложил компаниям Потанина более тесное сотрудничество с Беларусью

8 сентября 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

В Бобруйском районе осенние полевые работы идут по плану

8 сентября 2026
Читать новость
В будущее вместе с нами

Первое рабочее место: что должен знать молодой специалист?

8 сентября 2026
Читать новость
Общество

Горячая линия по вопросам соблюдения прав и гарантий для молодых специалистов

8 сентября 2026
Читать новость
Общество

10 сентября в Бортниковском сельсовете проведет прием граждан председатель райсовета депутатов Ирина Старовойтова

8 сентября 2026
Читать новость
Общество

К сведению жителей Бобруйского района

8 сентября 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем