Темы

Пра будні прадстаўніка самай добрай прафесіі

Пра будні прадстаўніка самай добрай прафесіі

“Непатрэбных людзей няма — клапоцімся пра кожнага чалавека”, — кажа мая субяседніца Галіна Галацэвіч, загадчыца аддзела комплекснай падтрымкі ў крызіснай сітуацыі Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Бабруйскага раёна. — А крызісных сітуацый, у якіх чалавеку патрабуецца падтрымка, па словах спецыяліста, дастаткова шмат.

Гэта і хатняе насілле, і вяртанне чалавека з месцаў пазбаўлення волі, і сацыяльная неблаганадзейнасць сям’і, адсутнасць у чалавека працы і г. д. Кожная з сітуацый патрабуе вывучэння і рэагавання. З нашага непасрэдна боку — гэта, як правіла, кансультацыйная і псіхалагічная, гуманітарная дапамога, таксама на базе Цэнтра дзейнічае антыкрызісны пакой, дастаткова запатрабаваны і наш пункт пракату сродкаў рэабілітацыі”.

Як трапляюць людзі, якім патрабуецца дапамога, у поле зроку сацыяльнай службы? Па словах Галіны Міхайлаўны, далёка не ўсе шукаюць рады самі. Але работа службы выбудавана такім чынам, каб ніхто не застаўся ў складаным становішчы сам насам.

— Праводзім абследаванні катэгарыраваных грамадзян, цесна ўзаемадзейнічаем у гэтым плане з раённым аддзелам унутраных спраў, з установамі адукацыі, аховы здароўя, упраўленнем па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама. Ды і самі людзі звяртаюцца — нумары тэлефонаў распаўсюджваем і пасродкам улётак падчас абследаванняў домаўладанняў, пакідаем у грамадскіх месцах, праз інтэрнэт. Многія пры­ходзяць па сродкі тэхнічнай рэабілітацыі: вазкі, хадункі, кастылі ды іншае неабходнае для паляпшэння якасці жыцця інвалідаў. Некаторыя атрымоўваюць адрасную ці аднаразовую грашовую дапамогу. Шматдзетныя — гуманітарную. Адзінокім малазабяспечаным грамадзянам здараецца дапамагаць з рамонтам пячнога ацяплення, электраправодкі. Беспрацоўным, сацыяльным сіротам — з працаўладкаваннем, з жыллём, — пералічвае спосабы падтрымкі вяскоўцаў у складанай жыццёвай сітуацыі Галіна Галацэвіч.

У раённым Цэнтры сацабслугоўвання мая субяседніца — па спецыяльнасці настаўнік-матэматык — працуе без малога 23 гады, літаральна ад пачатку функцыянавання ўстановы. Не спыніла працоўных абавязкаў і пасля выхаду на заслужаны адпачынак — атрыманы за гады прафесійны досвед здольны прынесці карысць у крызіснай сітуацыі яшчэ не аднаму жыхару раёна. А людзей, якім патрабуецца дапамога, па меркаванні спецыяліста, з цягам часу меней не становіцца, хутчэй наадварот.

Па характары Галіна Міхайлаўна — аптыміст і вялікі аматар падарожжаў. Вельмі любіць адпачынак на марскім узбярэжжы, пры гэтым з няменшай асалодай завіхаецца на дачы ў Клічаўскім раёне, адкуль родам. Напярэдадні прафесійнага свята яна жадае і калегам, і ўсім работнікам сацыяльнай абароны Прыбярэзінскага краю здароўя, стваральнай працы і мірнага неба над галавой. Тым жа, хто трапіць у крызісную сітуацыю, — не баяцца звяртацца ў раённы Цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, дзе выключна ўсе работнікі — людзі вялікай душы і дзе абавязкова знойдуць спосаб падтрымаць, падказаць, дапамагчы.

Алена КАРПЕНКА.

Последние новости

Общество

22 апреля прямую телефонную линию проведет начальник Могилевской таможни

20 апреля 2026
Читать новость
Актуально

Рыбные места, фактор Санчеса и субботник в музее. Итоги недели Президента

20 апреля 2026
Читать новость
Калейдоскоп

Гороскоп на неделю с 20 по 26 апреля для всех знаков зодиака

20 апреля 2026
Читать новость
Человек и природа

Погода 20 апреля в Могилевской области

20 апреля 2026
Читать новость
Культура

В Бобруйском районном Центре культуры прошли конкурсы военно-патриотической песни и чтецов

19 апреля 2026
Читать новость
Происшествия и безопасность

Итог совместного распития спиртного супругами: лечение одному, лишение свободы – другому

19 апреля 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем