Темы

Каляды завіталі ў дом да састарэлых

Каляды завіталі ў дом да састарэлых

Святочна-шчымлівае мерапрыемства ў рамках рэспубліканскай навагодняй дабрачыннай акцыі “Ад усёй душы” прайшло сёння ў аддзяленні кругласутачнага знаходжання для грамадзян састарэлага ўзросту і інвалідаў у в. Вішнёўка. Павіншаваць пастаяльцаў установы з Новым годам і Калядамі, уручыць салодкія падарункі прыехалі прадстаўнікі заканадаўчай і выканаўчай улады раёна, работнікі культуры.

— Жадаю, каб у годзе, які адыйшоў, вы пакінулі ўсё, што турбавала, не давала заспакоіцца, а ў новым — былі здаровымі, радаснымі, адчувалі шчасце клопату пра сябе, — адзначыла, віншуючы бабуль і дзядуль, старшыня райсавета дэпутатаў Ірына Старавойтава. Яна таксама ўручыла ліст удзячнасці камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Магілёўскага аблвыканкама малодшай медыцынскай сястры Алене Вішняковай, якая шчыра і добрасумленна выконвае абавязкі па доглядзе хворых аддзялення.

Здароўя, выдатнага настрою, паболей сустрэч з роднымі, у каго яны маюцца, пажадала састарэлым і інвалідам начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Наталля Пясоцкая. Дырэктар раённага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Таццяна Тарасевіч разам з іншым запэўніла, што клопат пра жыльцоў аддзялення і надалей будзе ўсебаковым і якасным: на гэта нацэлена работа ўсяго калектыву сацыяльнай установы.

Напрыканцы свята пастаяльцам былі ўручаны салодкія пачастункі. Выдатны падарунак састарэлым грамадзянам зрабілі і работнікі культуры — зладзілі для іх цікавую калядную праграму з тэматычнымі песнямі, танцамі, жартамі і нават Казой. Апладысменты ад бабуль і дзядуль, а галоўнае — усмешкі на іх тварах далі зразумець, што мерапрыемства сапраўды прыйшлося даспадобы, падаравала добры настрой.


Алена КАРПЕНКА.
Фота Віктара ШЭЙКІНА
.

Последние новости

В стране и мире

Лукашенко предложил компаниям Потанина более тесное сотрудничество с Беларусью

8 сентября 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

В Бобруйском районе осенние полевые работы идут по плану

8 сентября 2026
Читать новость
В будущее вместе с нами

Первое рабочее место: что должен знать молодой специалист?

8 сентября 2026
Читать новость
Общество

Горячая линия по вопросам соблюдения прав и гарантий для молодых специалистов

8 сентября 2026
Читать новость
Общество

10 сентября в Бортниковском сельсовете проведет прием граждан председатель райсовета депутатов Ирина Старовойтова

8 сентября 2026
Читать новость
Общество

К сведению жителей Бобруйского района

8 сентября 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем