У Бабруйскім раёне працягваюць аднаўляць жыллёвы фонд

За мінулыя 4 гады, як паведамілі ў райвыканкаме, у раёне праведзены капітальны рамонт 17-ці жылых дамоў шматкватэрнага жыллёвага фонду агульнай плошчай 14 311 м. кв на суму 4516 тысяч рублёў.
Гэта 5 дамоў у пас. Туголіца на вуліцы Меліяратараў (№№ 1, 6, 8, 10 і 12) і дом на вуліцы Дубраўная, 1; дамы 45 і 77 на вуліцы Акцябрскай у пас. Глуша; дамы 16, 18 і 30 на вул. Шасейнай у Слабодцы; 7 і 8 на вул. Леніна ў пас. Рэдкі Рог, а таксама дамы з адрасамі: в. Бабіна-1, вул. Камсамольская, д. 3; в. Ясны Лес, вул. Лясная, д. 2; в. Дойнічава, вул. Перамогі, д. 2 і аг. Леніна, вул. Школьная, д. 54.



— Запланаваны работы таксама і на перспектыву, — адзначыў намеснік старшыні Бабруйскага райвыканкама Іван Кандрацьеў. — Распрацаваны праекты па капітальным рамонце шасці аб’ектаў будаўніцтва: дамоў №19 на вуліцы Селязнёва ў в. Сычкава, №4 на вуліцы Паркавай у пас. Юбілейны, двух дамоў на вуліцы Школьная (53 і 55) у аг. Леніна, дома №5 на вул. Школьнай у аг. Хімы, а таксама дома №14 на вул. Савецкай у Вішнёўцы.
Алена КАРПЕНКА. Фота Віктара ШЭЙКІНА.