У Бабруйскім райвыканкаме абмеркавалі пытанні дзейнасці рэлігійных устаноў

Чарговае пасяджэннне Бабруйскай раённай камісіі садзеяння кантролю за выкананнем заканадаўства аб свабодзе сумлення прайшло ў райвыканкаме сёння. Узначаліла работу камісіі намеснік старшыні Бабруйскага райвыканкама Таццяна Варанко. У якасці запрошаных прысутнічалі старшыня райсавета дэпутатаў Ірына Старавойтава, пракурор раёна Генадзь Ярмак, прадстаўнікі аддзелаў раённага выканаўчага камітэта і зацікаўленых службаў, прадстаўнікі духавенства, якія ажыццяўляюць рэлігійную дзейнасць на тэрыторыі Бабруйскага раёна.
Члены камісіі абмеркавалі пытанне перарэгістрацыі рэлігійных арганізацый — даклад па ім зрабіў галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Юрый Себруковіч. У прыватнасці ён нагадаў аб пастаўленай важнай задачы — перарэгістраваць да пачатку ліпеня 2025 года рэлігійныя абшчыны на тэрыторыі раёна, і давёў да іх прадстаўнікоў неабходныя ўмовы для гэтага, патрабаванні да дакументацыі.
Таксама была засяроджана ўвага на пытаннях парадку запрашэння замежных грамадзян і асоб без грамадзянства ў Рэспубліку Беларусь. Старшы інспектар групы па грамадзянстве і міграцыі РАУС Марына Кузьміч у дэталях распавяла, як неабходна дзейнічаць вяскоўцам, да якіх прыехалі — пагасцяваць ці дзеля працы, у тым ліку ажыццяўлення рэлігійнай дзейнасці — замежныя грамадзяне.
Напярэдадні навагодніх і калядных святаў не абмінулі тэму пажарнай бяспекі ў культавых установах раёна. Якія патрабаванні да гэтага павінны быць улічаны, расказаў Кірыл Салановіч, інспектар сектара нагляду і прафілактыкі Бабруйскага гаррайаддзела па надзвычайных сітуацыях.
Па выніках пасяджэння камісіяй быў прыняты пратакол з указаннем дакладных мер рэагавання, а таксама тэрміну, да якога апошнія павінны быць выкананы.






Алена КАРПЕНКА. Фота Віктара ШЭЙКІНА.