У ААТ “Саўгас Кісялевічы” падымаюць зябліва

На календары хоць і зіма, але надвор’е садзейнічае гэтаму ды іншым відам позніх сельгасработ. А таму на палях ААТ “Саўгас Кісялевічы” ў гэтыя дні — касцяк механізатарскага складу.
Яўген Лапанік і Аляксандр Рагалевіч заняты непасрэдна ворыўнымі работамі. Аляксандр Зорын, Аліхан Кантаеў і Уладзімір Альховік, кожны на сваім трактары, вывозяць на палі арганіку. Аляксандр Курловіч ажыццяўляе ўнясенне калійных угнаенняў у глебу.
Што да жывёлагадоўлі, то тут, па словах дырэктара Валерыя Сяргейчыка, справы традыцыйныя для кожнай зімоўкі — накарміць пагалоўе, атрымаць малако і мяса. Каб жывёле ў зімовую пару было і сытна, і камфортна — усебакова падрыхтаваліся: уцяплілі памяшканні, назапасілі ў дастатку сена, сенажу, сіласу, саломы. У рацыёнах жывёлы таксама і камбікармы.
Алена КАРПЕНКА.