Парламентарыі павіншавалі ветэрана са святамі

Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Антон Каранкевіч, Аксана Прыходзька і Вольга Жук наведаліся сёння да ветэрана Вялікай Айчыннай вайны, жыхара в. Лекерта Ераста Іванова. Павіншавалі Ераста Андрэевіча з надыходзячымі Новым годам і Калядамі, уручылі падарунак і пажадалі шаноўнаму чалавеку здароўя і бадзёрасці.
Ераст Андрэевіч шчыра падзякаваў гасцям за ўвагу. Згадаўшы маладосць, на якую прыйшліся халодныя і галодныя гады ваеннага ліхалецця, пажадаў і ім, і ўсім жыхарам Прыбярэзінскага краю і Беларусі жыць у ладзе і згодзе. І абавязкова берагчы мір, які ён здабываў нялёгкай цаной — у гады вайны цяперашні ветэран працаваў у неймаверна складаных умовах на ленінградскім ваенным заводзе, вырабляў Кацюшы ды іншую зброю для Чырвонай Арміі.



Алена КАРПЕНКА. Фота Віктара ШЭЙКІНА.