Темы

На базе філіяла “Варатынь” прайшоў семінар па жывёлагадоўлі

На базе філіяла “Варатынь” прайшоў семінар па жывёлагадоўлі

Раённы семінар-нарада па жывёлагадоўлі з удзелам першага намесніка старшыні Бабруйскага райвыканкама Аляксандра Каўраніна, гендырэктара РУСПП “Магілёўскае Дзяржплемпрадпрыемства” Мікалая Арлёнка, спецыялістаў раённага філіяла Дзяржплемпрадпрыемства, прадстаўнікоў райсельгасхарчу, кіраўнікоў і галоўных зааветспецыялістаў сельгасарганізацый Бабруйшчыны прайшоў сёння на базе філіяла “Варатынь” ААТ “БЗТДіА”.

Тэмай абмеркавання стала арганізацыя ўзнаўлення статка і ідэнтыфікацыя буйной рагатай жывёлы ў раёне. Першае і другое, па словах Мікалая Арлёнка, цесна ўзаемазвязана. Неідэнтыфікаваная жывёла не дазваляе ажыццявіць у адносінах яе неабходныя мерапрыемствы па захаванасці і ўзнаўленні: своечасовае лячэнне, прафілактыку, асемяненне і г. д.  

Семінар прайшоў у дыялогавай форме. Падчас наведвання малочна-таварнага комплекса гаспадаркі памочнік дырэктара філіяла “Варатынь” па сельскай гаспадарцы Кацярына Чайкова пазнаёміла з вытворчымі паказчыкамі ў галіне (за 11 месяцаў вытворчасць малака склала 10 929 тон або 103,2%, удой на адну карову — 7056 кг, найболей у раёне) і мерамі, якія прадпрымаюцца па ўзнаўленні статка і нарошчванні жывёлагадоўчай прадукцыі. Кожны з кіраўнікоў сельгасарганізацый распавёў пра сітуацыю з ідэнтыфікацыяй жывёлы і тым, як гэтая работа арганізавана.

— Правядзенне семінараў з разглядам тых ці іншых праблемных пытанняў у жывёлагадоўлі — стала ў раёне традыцыйным. У работнікаў, якія адказваюць за арганізацыю і функцыянаванне галіны, асобных яе напрамкаў, ёсць магчымасць паглыбіць веды, пераняць і данесці ў свае калектывы найлепшы вопыт, — адзначыў начальнік райсельгасхарчу Аляксандр Каўранін.   

Алена КАРПЕНКА.

Последние новости

Общество

«Я люблю тебя, жизнь!». В Глушанском СДК прошел концерт, приуроченный к Международному дню инвалидов

5 декабря 2025
Читать новость
Общество

В Беларуси обновили методику расчета денежных доходов населения

5 декабря 2025
Читать новость
Общество

С 1 января 2026 года в Беларуси вступают новые правила работы с книгой замечаний и предложений

5 декабря 2025
Читать новость
Общество

С трудовым коллективом Бобруйского лесхоза говорили о коррупции

5 декабря 2025
Читать новость
Сельское хозяйство

Ольга Бакланова: «Плюсы для зерновых, минусы для капусты». Как потепление меняет аграрную карту Беларуси?

5 декабря 2025
Читать новость
Общество

Не драником единым, или Как в Беларуси развивают гастрономический туризм

5 декабря 2025
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем