Темы

“Чароўная кніжка жаданняў”: захапляльнае навагодняе відовішча прайшло у раённым Цэнтры культуры

“Чароўная кніжка жаданняў”: захапляльнае навагодняе відовішча прайшло у раённым Цэнтры культуры

Мерапрыемства з Дзедам Марозам, Снягуркаю, іншымі казачнымі персанажамі у рамках рэспубліканскай акцыі “Нашы дзеці” прайшло сёння ў раённым Цэнтры культуры. Павіншаваць маленькіх жыхароў раёна і іх суправаджатых прыйшлі старшыня Бабруйскага райвыканкама Аляксандр Сухадольскі, старшыня райсавета дэпутатаў Ірына Старавойтава, іншыя члены выканаўчага камітэта, начальнікі ўпраўленняў і аддзелаў.

— Хачу падзякаваць вам, дзеці, за добрыя справы і добрую вучобу, за ўдзел у прадметных алімпіядах і ўсемагчымых конкурсах. Жадаю, каб у вас усё атрымоўвалася, каб спраўдзіліся вашы запаветныя мары. Усім жадаю мірнага неба, здароўя, плённай вучобы і працы, — адзначыў Аляксандр Сухадольскі.

Пры гэтым старшыня райвыканкама заўважыў, што ў краіне, і Бабруйскім раёне ў тым ліку, дзецям надаецца асаблівая ўвага. Сярод шматлікіх мерапрыемстваў, накіраваных на развіццё і падтрымку юных грамадзян — і пераднавагодняя акцыя “Нашы дзеці”, да якой падключыліся ў раёне літаральна ўсе арганізацыі.

Віншаванні са святамі ад сябе асабіста і дэпутацкага корпуса раёна ўдзельнікам і гасцям навагодняй урачыстасці выказала таксама Ірына Старавойтава. Хлопчыкаў і дзяўчынак яна заклікала быць актыўнымі, крэатыўнымі, не баяцца раскрываць свой патэнцыял, ставіць высокія мэты і іх дасягаць.

…Усюды зіхацелі і пераліваліся рознакаляровыя агеньчыкі. У фае была наладжана інтэрактыўная гульня з бяспройгрышнай навагодняй латарэяй. У зале дзеці з захапленнем сачылі за прыгодамі казачных персанажаў — суперажывалі, калі тыя траплялі ў бяду, радаваліся, калі дабрыня перамагала.

Добрыя сілы па задумцы пастаноўкі, якую па майстэрску падрыхтавалі і выканалі артысты раённага Цэнтра культуры, вядома ж, перамаглі. Што яшчэ раз дало дзецям зразумець — дабрыня здольна тварыць цуд, а дасягненне мар у многім залежыць ад іх саміх жа.   

Алена КАРПЕНКА. Фота Віктара ШЭЙКІНА.   

Последние новости

Общество

22 апреля прямую телефонную линию проведет начальник Могилевской таможни

20 апреля 2026
Читать новость
Актуально

Рыбные места, фактор Санчеса и субботник в музее. Итоги недели Президента

20 апреля 2026
Читать новость
Калейдоскоп

Гороскоп на неделю с 20 по 26 апреля для всех знаков зодиака

20 апреля 2026
Читать новость
Человек и природа

Погода 20 апреля в Могилевской области

20 апреля 2026
Читать новость
Культура

В Бобруйском районном Центре культуры прошли конкурсы военно-патриотической песни и чтецов

19 апреля 2026
Читать новость
Происшествия и безопасность

Итог совместного распития спиртного супругами: лечение одному, лишение свободы – другому

19 апреля 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем