Темы

Каменская спецыяльная школа-інтэрнат адзначыла паўвекавы юбілей. Расказваем, як гэта было

Каменская спецыяльная школа-інтэрнат адзначыла паўвекавы юбілей. Расказваем, як гэта было

Урачыстасць з гэтай нагоды прайшла ў дзяржаўнай установе сёння.

Павіншаваць школу і калектыў, падзякаваць людзям, якія ўсклалі на сябе абавязак дапамагаць дзецям з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця набыць спецыяльную адукацыю, сацыялізавацца ў грамадства, прыехалі прадстаўнікі Бабруйскага райвыканкама на чале з намеснікам старшыні Таццянай Варанко, прадстаўнікі Галоўнага ўпраўлення па адукацыі Магілёўскага аблвыканкама, Беларускага рэспубліканскага саюзу спажывецкіх таварыстваў, Беларускага прафсаюза работнікаў лесу і прыродакарыстання, шматлікіх арганізацый Бабруйшчыны, дырэктары спецыяльных школ-інтэрнатаў і дзіцячых дамоў Магілёўшчыны, члены грамадскага аб’яднання “Саюз дэсантнікаў Магілёўскай вобласці”, а таксама ветэраны працы і колішнія вучні Каменскай спецыяльнай школы-інтэрната.

Уручыўшы падарункі, якія палепшаць матэрыяльна-тэхнічную базу школы, госці пажадалі калектыву плённай працы, а ўстанове — заставацца і надалей крыніцай радасці і шчаслівага дзяцінства хлопчыкаў і дзяўчынак, школай клопату і дабрыні.

У сваю чаргу дырэктар дзяржаўнай установы Сяргей Быкаў падзякаваў гасцям, многія з якіх не першы год аказваюць школе спонсарскую дапамогу, за чулыя сэрцы і ўвагу да дзяцей з няпростым лёсам, уручыў педагогам, а таксама работнікам, якія суправаджаюць навучальны і выхаваўчы працэс,  узнагароды за шматгадовую і добрасумленную працу. Не засталіся ў баку і школьнікі — падаравалі прысутным цудоўную канцэртную праграму, прадэманстравалі выдатныя творчыя здольнасці, не пакінуўшы абыякавым ніводнага ў зале.

Алена КАРПЕНКА.

Фота Віктара ШЭЙКІНА.   

Последние новости

Человек и природа

Прогноз на 4 июня: преимущественно без осадков и до +25°С

4 июня 2026
Читать новость
Человек и природа

В Бобруйском районе с 2 июня действует ограничение на посещение леса

3 июня 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

ФОТОФАКТ. Горячий обед в горячую пору посреди поля — красота, да и только!

3 июня 2026
Читать новость
Культура

Анна Тишкевич вступила в союз мастеров народного творчества

3 июня 2026
Читать новость
В будущее вместе с нами

Разговор по душам. Открытый диалог прошел с бойцами студотряда

3 июня 2026
Читать новость
Общество

Белстат: белорусы стали больше тратить на непродовольственные товары

3 июня 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем