Темы

Дзеці з прыёмных сем’яў раёна пабывалі ў гістарычных месцах Бабруйска

Дзеці з прыёмных сем’яў раёна пабывалі ў гістарычных месцах Бабруйска

Цікавую і змястоўную экскурсію па горадзе на Бярэзіне ў межах Рэспубліканскай інфармацыйнай кампаніі “Сэрца аддаю дзецям” наладзілі прыёмным сем’ям раёна аддзел па адукацыі Бабруйскага райвыканкама сумесна з турыстычным агенцтвам Візіт-тур. Удзельнічалі у экскурсіі болей за 30 дзяцей, а таксама дарослыя, іх прыёмныя бацькі.

Дзякуючы экскурсаводу Надзеі Лукашэнка хлопчыкі і дзяўчынкі даведаліся пра гістарычныя пабудовы Бабруйска на вуліцах Пушкіна, Інтэрнацыянальнай, Сацыялістычнай ды іншых, пра тое, як у мінулым называліся галоўныя вуліцы горада. Цікавым стаў расказ экскурсавода пра навучальныя ўстановы, куды ў будучым многія з дзяцей прыйдуць вучыцца. Пазнаёмілі юных грамадзян з помнікамі і знакавымі месцамі горада: помнікам воінам-інтэрнацыяналістам на вул. Інтэрнацыянальнай, помнікам бабруйчанам, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, Алеяй Герояў, славутым помнікам-танкам Бахарава на вул. Сацыялістычнай, сімвалам і візіткай горада на гэтай жа вуліцы — Бабром Самуілавічам.

Таксама ўдзельнікі экскурсіі наведалі Бабруйскую крэпасць, даведаліся шмат цікавых звестак пра гэты ўнікальны помнік гісторыі, пабылі ля іншых знакавых месцаў.

— Экскурсія надзвычай цікавая, гісторыю Бабруйска нават мы, дарослыя, як аказалася, ведаем не дасканала. Прысутнічаем тут усёй нашай вялікай сям’ёй. Дзецям падабаецца, а што дакладна запомнілася і запала ў душу кожнаму з іх — абавязкова абмяркуем, прыехаўшы дадому, — заўважыла прыёмная маці Ірына Леанідаўна Бабкова. 

Алена КАРПЕНКА. Фота аўтара.  

Последние новости

Актуально

На одном месте — более 35 лет

21 июня 2026
Читать новость
Актуально

Руководство Бобруйского района поздравляет медицинских работников с профессиональным праздником

21 июня 2026
Читать новость
Человек и природа

Прогноз погоды на 21 июня: без дождей и до +30

21 июня 2026
Читать новость
Культура

Память о войне: книги и экспонаты объединили поколения

20 июня 2026
Читать новость
Общество

Долг перед прошлым

20 июня 2026
Читать новость
Спорт

На Бобруйщине проходит турнир по фидерной ловле «Бобруйский тандем-2026»

20 июня 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем