Темы

У раёне працягваецца ўборка кукурузы на сілас і зерне

У раёне працягваецца ўборка кукурузы на сілас і зерне

Па дадзеных райсельгасхарчу, на сілас ўбрана 3724 гектары ці 55% ад плану. Сярэдняя ўраджайнасць зялёнай масы склала 215 ц/га. Пры гэтым у ААТ “Міхалёўская Ніва” — 285 ц/га, ААТ “Неўскі-Агра” — 262, ААТ “Саўгас Кісялевічы” — 256 ц/га.

На зерне ўбрана 592 га або 48% ад патрэбы. Яго намалот склаў 5264 тоны пры сярэдняй ураджайнасці 88 ц/га. Найбольш высокая ўраджайнасць зерня дасягнута ў “Неўскі-Агра” — 111 ц/га, на другім месцы СВК “Гігант” з паказчыкам 93 ц/га, на трэцім — ААТ “Міхалёўская Ніва” (85 ц/га).

Працягваецца падрыхтоўка глебы і сяўба азімых раслін. Засеяна больш за 6000 гектараў.
А вось бульбу ў раёне колькі дзён як выкапалі. Накапалі без малога 13 000 тон клубняў пры сярэдняй ураджайнасці 305 ц/га. У “СВК “Гігант”, на долю якога ў раёне прыходзіцца пераважная частка бульбяных плошчаў (400 га), — 310 ц/га.

Актыўнымі тэмпамі вядзецца закладка кукурузнага сіласу для жывёлы. На ўчарашні дзень гэтага віду корму ў раёне было нарыхтавана амаль 71 000 тон ці 57% ад плану. У цэлым жа травянога корму на ўмоўную галаву жывёлы нарыхтавана 27 ц к. адз., і гэтая работа працягваецца.

Последние новости

Навстречу ВНС

Беларусь готовится к важнейшему политическому событию года – VII Всебелорусскому народному собранию

5 декабря 2025
Читать новость
Общество

«Я люблю тебя, жизнь!». В Глушанском СДК прошел концерт, приуроченный к Международному дню инвалидов

5 декабря 2025
Читать новость
Общество

В Беларуси обновили методику расчета денежных доходов населения

5 декабря 2025
Читать новость
Общество

С 1 января 2026 года в Беларуси вступают новые правила работы с книгой замечаний и предложений

5 декабря 2025
Читать новость
Общество

С трудовым коллективом Бобруйского лесхоза говорили о коррупции

5 декабря 2025
Читать новость
Сельское хозяйство

Ольга Бакланова: «Плюсы для зерновых, минусы для капусты». Как потепление меняет аграрную карту Беларуси?

5 декабря 2025
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем