Темы

У дапамогу сельгасвытворцам

У дапамогу сельгасвытворцам

Работнікі аддзелаў Бабруйскага райвыканкама, працаўнікі раённых арганізацый сёння дружна выйшлі на поле ТАА “ВЕОМ” паблізу Кісялевічаў, каб дапамагчы таварыству з уборкай капусты.  

— Праца на ўборцы капусты ў асноўным ручная. Каб гэты працэс ішоў зладжана, патрабуецца масавасць людзей. Апошніх не так шмат, таму на ўзроўні райвыканкама было вырашана арганізавацца і аказаць дапамогу гаспадарцы ў зборы ўраджаю, тым болей што цяпер найбольш аптымальны для гэтага час. Ды і дзень сёння сухі, сонечны — якраз у такі і трэба ўбіраць капусту, — кажа начальнік вытворча-эканамічнага аддзела райсельгасхарча Віктар Садоўскі, які таксама прыняў удзел ва ўборцы.

Лагоднае восеньскае сонейка, праца ў гурце і на прыродзе, па словах памагатых, — залог выдатнага самаадчування.

Юлія Сідарэнка, старшы інспектар вытворча-эканамічнага аддзела райсельгасхарча:

— Праца для мяне незнаёмая, але ж нічога складанага ў ёй няма. Тым болей, што нам даходна патлумачылі, як правільна зрэзаць качан, каб не пашкодзіць, як яго ачысціць, якіх ён павінен быць памераў і абавязкова — якасны. Працуем дружна. Упэўнена, што наша дапамога ў выніку будзе прыкметнай.

Юлія Гук, сакратар камісіі па каардынацыі работы па садзеянні занятасці насельніцтва раёна:

— Працаваць на полі падабаецца — настрой цудоўны, дыхаем свежым паветрам. Радуе выдатнае сонечнае надвор’е. Радуе добры ўраджай — качаны адзін у адзін прыгожыя. Радуе, што на працягу года будзем з каштоўнай садавінай, якая на стале асабіста ў мяне вельмі частая.

Алена Лаўрыненка, галоўны спецыяліст вытворча-эканамічнага аддзела райсельгасхарча:

— Прыехалі дапамагчы практычна поўным складам упраўлення. Працаваць асабіста мне вельмі цікава. Бачыш вынікі вырошчвання расліны і тое, як даводзіцца яе ўбіраць. Бачыш, як ажыццяўляецца закладка стабфонду, якая агародніна туды трапляе, таму што ў далейшым мы ўсе з’яўляемся спажыўцамі капусты — баршчавы набор ніхто не адмяняў (усміхаецца).

***

Непасрэдна на полі засталі і дырэктара ТАА “ВЕОМ” Васіля Бурачэўскага, які разам з намеснікам паказваў і расказваў памагатым, як правільна абыходзіцца з качанамі, каб іх не пашкодзіць. 

— Капусты ў нас сёлета 10 гектараў, — расказаў Васіль Мікалаевіч. На ўборцы традыцыйна працуюць гараджане, часцей пенсійнага ўзросту. Але гэтых сіл недастаткова, тым болей, што час цяпер адказны: разам з іншым вядзем закладку стабфонда на міжсезонны перыяд. Таму ўдзячныя за любую дапамогу.

Алена КАРПЕНКА. Фота Віктара ШЭЙКІНА.

Последние новости

Общество

От аварии до возрождения. Три этапа ликвидации последствий аварии на ЧАЭС, которые прошла Беларусь за 40 лет

24 апреля 2026
Читать новость
Актуально

Очень медленно разворачиваемся, надо ускоряться. Лукашенко обозначил актуальные задачи по развитию агросервисов

24 апреля 2026
Читать новость
Человек и природа

На берегах Березины прошла акция «Беларусь синеокая»

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

28 апреля — Всемирный день охраны труда

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Об определении мест пользования поверхностными водными объектами для рекреации, спорта и туризма и мест, запрещенных для купания

24 апреля 2026
Читать новость
Происшествия и безопасность

Последствия непогоды в Могилевской области

24 апреля 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем