Темы

У “Агракамбінаце Бабруйскі” ўбіраюць кукурузу. Наш рэпартаж з палёў

У “Агракамбінаце Бабруйскі” ўбіраюць кукурузу. Наш рэпартаж з палёў

Пад расліну ў сельгаспрадпрыемстве сёлета было занята 2500 гектараў, з якіх 200 га — на зерне. Непасрэдна ў гэтыя дні актыўна вя­дзецца нарыхтоўка кукурузнага сіласу — на полі паблізу в. Баранавічы мы засталі не адну адзінку тэхнікі. Кормаўборачным камбайнам запраўляў Дзмітрый Гаварушка. На адвозцы ўраджаю да траншэй было задзенійчана шмат трактараў з прычэпамі, у ліку механізатараў і нашы субяседнікі Мікалай Астаповіч, Міхаіл Горбель, Аляксандр Цацура.

— Плошча пад кукурузу ў нас вялікая, таму ўборку вядзем не першы тыдзень і ўжо набліжаемся да паловы: на сілас убрана больш за 800 гектараў ці 41% ад патрэбы, — кажа галоўны аграном ААТ “Агракамбінат Бабруйскі” Сяргей Гаўрыленка. І дадае, што ў гаспадарцы ўжо заняты і ўборкай расліны на зерне — апошняе пастаўляюць на Бабруйскі КХП і Магілёўскі “Экамол” для прыгатавання камбікармоў жывёле. У планах таксама плюшчэнне зерня (паўтары тысячы тон, што заплюшчылі ў мінулым годзе, спаўна разышліся).

Сіласную масу з поля перавозяць у траншэі побач з МТК “Баранавічы”, дзе, вытрымаўшы неабходныя тэхналагічныя патрабаванні, закладваюць спажыўны корм для жывёлы. Прычым, небескантрольна. За пра­цэсам прыгатавання неадступна сочыць, робячы неабходныя аналізы, аграном сельгаспрадпрыемства, малады спецыяліст Алег Сідзякін.

Алег Сiдзякiн

“Кантралюю, каб якасна вяліся прэсаванне кукурузнай масы ў траншэі, трамбоўка, унясенне кансерванту для сакавітасці, каб аптымальнай была тэмпература і не здарылася “гарэння” корму, каб адпаведнай была вільготнасць. Словам, — ад падрыхтоўкі траншэі да яе закрыцця, якое таксама павінна быць праведзена строга па тэхналогіі, — падзяліўся падрабязнасцямі сваіх абавязкаў у гэтыя дні аграном. Зрэшты, малады спецыяліст — адзін з тых, каму работа ў сельскай гаспадарцы падабаецца, каго задавольвае заробак, хто вельмі цёпла гаворыць пра калектыў, стаўленне кіраўніцтва да моладзі. “З Міхаілам Станіслававічам (пра дырэктара Барадзіна) можна выра­шыць любое пытанне, не адмахваецца ад нас, а наадварот, унікае ў праблему і вырашае яе”, — кажа пачынаючы аграном.

— Для нас вельмі важна, каб працаўнікі, у тым ліку маладыя спецыялісты замацоўваліся ў гаспадарцы, — заўважае намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце адкрытага акцыянернага таварыства Сяргей Вікторчык. — Для гэтага робіцца ўсё магчымае. У прыватнасці, прапаноўваецца добраўпарадкаванае жыллё ў сельскай мясцовасці, тых, хто вырашае жыць у горадзе, падвозім да месца работы. І, вядома ж, ствараем умовы, каб у моладзі была магчы­масць добра зарабіць.

Алена КАРПЕНКА. Фота Віктара ШЭЙКІНА.

Последние новости

Навстречу ВНС

Беларусь готовится к важнейшему политическому событию года – VII Всебелорусскому народному собранию

5 декабря 2025
Читать новость
Общество

«Я люблю тебя, жизнь!». В Глушанском СДК прошел концерт, приуроченный к Международному дню инвалидов

5 декабря 2025
Читать новость
Общество

В Беларуси обновили методику расчета денежных доходов населения

5 декабря 2025
Читать новость
Общество

С 1 января 2026 года в Беларуси вступают новые правила работы с книгой замечаний и предложений

5 декабря 2025
Читать новость
Общество

С трудовым коллективом Бобруйского лесхоза говорили о коррупции

5 декабря 2025
Читать новость
Сельское хозяйство

Ольга Бакланова: «Плюсы для зерновых, минусы для капусты». Как потепление меняет аграрную карту Беларуси?

5 декабря 2025
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем