Темы

Раённае аб’яднанне прафсаюзаў падвяло вынікі работы за 5 год

Раённае аб’яднанне прафсаюзаў падвяло вынікі работы за 5 год

Канферэнцыя Бабруйскага раённага аб’яднання прафсаюзаў прайшла сёння ў Цэнтры культуры. Удзел у мерапрыемстве прынялі намеснік старшыні Магілёўскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў Таццяна Лаукманіс і памочнік пракурора Бабруйскага раёна Віталь Сідзюк.

Дэлегаты Канферэнцыі заслухалі і абмеркавалі справаздачу Савета Бабруйскага раённага аб’яднання прафсаюзаў аб рабоце за 5 год (даклад аб гэтым зрабіла в. а. старшыні раённага аб’яднання прафсаюзаў Таццяна Бокач), а таксама судакладчыкаў па тэме — лідараў шэрагу прафсаюзных пярвічак, і падтрымалі прапанову прызнаць работу раённага аб’яднання прафсаюзаў здавальняючай.

Даючы высокую ацэнку дзейнасці раённага аб’яднання прафсаюзаў па абароне правоў і законных інтарэсаў членаў прафсаюза, паляпшэнні жыцця працоўных, Таццяна Лаукманіс разам з тым адзначыла, што дадзеная структура, гэтак жа, як і аб’яднанні прафсаюзаў у іншых раёнах, складае свае паўнамоцтвы ў сувязі з заканчэннем тэрміну паўнамоцтваў. Яна падзякавала Віталю Сідзюку (не адзін год узначальваў Бабруйскае раённае аб’яднанне прафсаюзаў) за добрасумленную працу. Уручыла яму ад Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Падзяку за ўзорнае выкананне службовых абавязкаў і вялікі ўклад у прафсаюзны рух краіны, ад абласнога абяднання прафсаюзаў — кветкі.

Узнагароды за паспяховую дзейнасць і рэалізацыю задач, якія стаялі перад Бабруйскім раённым аб’яднаннем прафсаюзаў, атрымалі і найбольш актыўныя члены прафсаюзных арганізацый.

Алена КАРПЕНКА. Фота Віктара ШЭЙКІНА.   

Последние новости

Общество

Важно! Твой голос решает: онлайн-голосование официально открыто

9 сентября 2026
Читать новость
Год белорусской женщины

Ветеран труда Вера Гайшун принимала поздравления с 70-летием со дня рождения

9 сентября 2026
Читать новость
В стране и мире

Моя история с Китаем. В Беларуси стартовал конкурс видеороликов

9 сентября 2026
Читать новость
Актуально

Держать руку на пульсе жизни района. Александр Кавранин провел прием граждан

9 сентября 2026
Читать новость
В стране и мире

Дружба, проверенная временем: почему партнерство Беларуси и КНДР работает на благо обоих народов

9 сентября 2026
Читать новость
Человек и природа

Погода 9 сентября: лето возвращается

9 сентября 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем