Темы

У «Міхалёўскай Ніве» ўбіраюць кукурузу. Расказваем, як праходзяць палявыя работы

У «Міхалёўскай Ніве» ўбіраюць кукурузу. Расказваем, як праходзяць палявыя работы

Дні стаяць пагодлівыя, па-летняму спякотныя, што, здавалася б, — добрая ўмова для нарыхтоўкі кукурузнага сіласу. Але ж не зусім так. Перасушаная за бездажджлівае лета і першую палову верасня глеба адгукваецца на ўдзел людзей і асабліва тэхнікі вялізнымі клубамі пылу, што не лепшым чынам уплывае на якасць уборачнага працэсу.

Між тым хлебаробы сельгас­прад­прыемства гатовы да любых праяў надвор’я, галоўнае — ёсць што ўбіраць. Кукуруза міхалёўцаў сёлета парадавала. Сярэдняя ўраджайнасць зялёнай масы, па апошніх дадзеных, складае 350 ц/га, што вышэй, чым у мінулыя гады. На асобных участках — і значна большая.

На ўраджайнасць паўплывала надвор’е — дастатковая колькасць вільгаці на старце і спрыяльнае для росту расліны спякотнае лета, а таксама выкананне тэхналагічных патрабаванняў да вырошчвання — своечасовая сяўба і своечасовая падкормка пасеваў, — заўважыў галоўны аграном ААТ «Міхалёўская Ніва» Сяргей Мартынчык.

Да ўборкі кукурузы на сілас, па яго словах, прыступілі болей за тыдзень таму. На ўчарашнюю раніцу з пасеяных 1000 га на гэтыя мэты было ўбрана 196 га. Атрыманыя без малога 7 тысяч тон зялёнай масы размеркаваны па траншэях на жывёлагадоўчых аб’ектах. У дзень нашага наведвання месцам складзіравання з’яўлялася другая па ліку сіласная траншэя паблізу в. Забалацце — побач з полем, дзе і ўбіралася кукуруза, што станоўча ўплывала на тэмпы работ. МАЗы і трактары адзін за адным падстройваліся пад імклівую хаду КВК-800, за некалькі хвілін напаўняючы прычэпы.

Уборка кукурузы ў гаспадарцы вядзецца двума адзінкамі тэхнікі пад кіраваннем Мікалая Канавалава і Андрэя Андруховіча. На адвозцы зялёнай масы задзейнічана ў асноўным 8-9 МАЗаў і трактараў.
Яшчэ 200 га кукурузы збіраюцца ўбраць на зерне. У гэтыя дні вядзецца падрыхтоўка тэхнікі да дадзенага віду работ.

Працягваецца восеньская пасяў­ная. Яе тэмпы, зноў жа з-за спякоты і адсутнасці дажджоў, некалькі зніжаны, аднак работы вядуцца штодня. З пасеянага — 370 га азімага рапсу, 45 га азімага ячменю і 240 га азімай пшаніцы. Закладкай новага ўраджаю, працуючы на пасяўных агрэгатах, займаюцца аксакалы механізатарскай справы Валянцін Тарасевіч і Анатоль Кукабака.

З іншых работ на гэтую пару — нарыхтоўка сена з траў трэцяга ўкосу, прэсаванне і ўборка саломы. Апошняе — на Аляксандры Антон­чыку, у чыім распараджэнні прэс-падборшчык.
Хацелася б і дажджоў, і тэхнікі для перавозкі ўраджаю болей, але сыходзім з таго, што маем. Людзі працуюць добрасумленна. Кожны ў калектыве ўсведамляе — з задачай убраць ураджай і закласці новы нам трэба справіцца, — адзначыў дырэктар ААТ «Міхалёўская Ніва» Ігар Ганчароў.

Алена КАРПЕНКА. Фота Вiктара ШЭЙКІНА.

Последние новости

Общество

От аварии до возрождения. Три этапа ликвидации последствий аварии на ЧАЭС, которые прошла Беларусь за 40 лет

24 апреля 2026
Читать новость
Актуально

Очень медленно разворачиваемся, надо ускоряться. Лукашенко обозначил актуальные задачи по развитию агросервисов

24 апреля 2026
Читать новость
Человек и природа

На берегах Березины прошла акция «Беларусь синеокая»

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

28 апреля — Всемирный день охраны труда

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Об определении мест пользования поверхностными водными объектами для рекреации, спорта и туризма и мест, запрещенных для купания

24 апреля 2026
Читать новость
Происшествия и безопасность

Последствия непогоды в Могилевской области

24 апреля 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем