Темы

У раёне пачалася ўборка кукурузы і бульбы

У раёне пачалася ўборка кукурузы і бульбы

Зерне збажыны ў засеках, але вынікі ўборачнай кампаніі падводзіць рана. Традыцыйным для верасня з’яўляецца збор ураджаю кукурузы, бульбы ды іншых культур, такіх як, грэчка, проса.

Кукурузы на сілас — а менавіта гэтым зай­маюцца ў сельгасарганізацыях на гэтую пару — патрабуецца ўбраць 6775 га, што дасць магчымасць нарыхтаваць 125 тыс. тон да­дзенага віду корму. На гэтую пару ўбрана 390 га або 6% ад плану. Яшчэ 1420 га спатрэбіцца ўбраць кукурузы на зерне. У раёне тэхнікі і людзей, каб своечасова даць рады каралеве палёў і забяспечыць жывёлагадоўлю каштоўным кормам, па словах начальніка вытворча-эканамічнага аддзела райсельгас­харча Віктара Садоўскага, дастаткова. У гэтую работу, адна за другой, уключаюцца ўсе сельгас­арганізацыі.
У цэнтры ўвагі таксама ўборка бульбы. У раёне пад культуру адведзена 426 га, асноўны клінок традыцыйна — у СВК «Гігант». Капанне вядзецца актыўнымі тэмпамі — убрана 12% ад патрэбы пры сярэдняй ураджайнасці 301 ц/га.
Працягваецца восеньская пасяўная. Азімы рапс у раёне ўжо пасеяны. Яго плошча ў агульным склала 2300 га, і гэта на трэць болей, чым у папярэднім годзе. На гэты час у сельгасарганізацыях сеюць азімыя каласавыя, у прыватнасці — пшаніцу, ячмень. З плану ў 10 800 га, што адвялі ў раёне пад азімую збажыну, на ўчарашнюю раніцу было засеяна 323 га, і гэтая работа працягваецца.
У радзе сельгасарганізацый заняты таксама ўборкай грэчкі, проса.
Алена КАРПЕНКА.

Последние новости

Общество

От аварии до возрождения. Три этапа ликвидации последствий аварии на ЧАЭС, которые прошла Беларусь за 40 лет

24 апреля 2026
Читать новость
Актуально

Очень медленно разворачиваемся, надо ускоряться. Лукашенко обозначил актуальные задачи по развитию агросервисов

24 апреля 2026
Читать новость
Человек и природа

На берегах Березины прошла акция «Беларусь синеокая»

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

28 апреля — Всемирный день охраны труда

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Об определении мест пользования поверхностными водными объектами для рекреации, спорта и туризма и мест, запрещенных для купания

24 апреля 2026
Читать новость
Происшествия и безопасность

Последствия непогоды в Могилевской области

24 апреля 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем