Темы

Кіраўнік раёна сустрэўся з маладымі спецыялістамі. Расказваем, пра што ішла гаворка падчас дыялогавай пляцоўкі

Кіраўнік раёна сустрэўся з маладымі спецыялістамі. Расказваем, пра што ішла гаворка падчас дыялогавай пляцоўкі

“Гэты дзень у гісторыі нас аб’яднаў!” — размова на гэтую тэму стала цэнтральнай падчас сённяшняй сустрэчы маладых спецыялістаў са старшынёй і адказнымі работнікамі райвыканкама.

Кіраўнік раёна Аляксандр Сухадольскі павіншаваў моладзь з надыходзячым святам і адзначыў яго значнасць для кожнага беларуса і краіны ў цэлым:

— Як і іншыя суайчыннікі, вы, упэўнены, падзяляеце меркаванне, што Рэспубліка Беларусь — астравок стабільнасці на Еўразійскім кантыненце. Але ў 2020 годзе гэтую стабільнасць хацелі парушыць, а нас, беларусаў, раз’яднаць, краіну разбурыць. Не ўдалося. Беларусь працягвае ісці выбудаваным курсам. Наш народ змог выстаяць, з’яднацца, стаў лепш разумець, што ёсць Радзіма. І сімвал такога яднання суайчыннікаў — новае дзяржаўнае свята.

Засяродзіўшы ўвагу на тым, што сваё першае працоўнае месца юнакі і дзяўчаты знайшлі на Бабруйшчыне, старшыня райвыканкама выказаў спадзяванне, што сваёй плённай працай яны будуць ствараць дабрабыт гэтага куточка зямлі і Рэспублікі Беларусь.

Галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Сяргей Сарокін распавёў маладым спецыялістам, чаму Днём народнага адзінства стала менавіта 17 верасня і што значыць гэтая дата ў гісторыі Беларусі. 

Алена КАРПЕНКА. Фота Віктара ШЭЙКІНА.

Последние новости

Общество

Комитет госконтроля проверил предприятие по производству изоляционных материалов

18 июля 2026
Читать новость
Общество

Как законно вернуть товар продавцу: сроки, чеки, бирки и упаковка

18 июля 2026
Читать новость
Происшествия и безопасность

Чтобы отдых у воды не обернулся трагедией

18 июля 2026
Читать новость
Официально

Аграрии Беларуси намолотили первый миллион тонн зерна

18 июля 2026
Читать новость
Происшествия и безопасность

Как не заблудиться в лесу: советы спасателей

18 июля 2026
Читать новость
Человек и природа

Погода 18 июля: до +28°С и много солнца

18 июля 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем