Темы

“Адзіная Беларусь”: у гісторыка-краязнаўчым музеі прайшоў тэматычны занятак

“Адзіная Беларусь”: у гісторыка-краязнаўчым музеі прайшоў тэматычны занятак

Работнікі раённага гісторыка-караязнаўчага музея прымеркавалі да Дня народнага адзінства тэматычны занятак “Адзіная Беларусь” — мерапрыемства прайшло сёння.

Наведвальнікі ўстановы, сярод якіх юныя жыхары раёна, з тэматычна-музейнага занятку даведаліся шмат цікавага. У прыватнасці — пра гістарычную аснову новага дзяржаўнага свята. З гэтай інфармацыяй пазнаёміў малодшы навуковы супрацоўнік установы Арцём Судзілоўскі. Тэму дапоўнілі, засяродзіўшы ўвагу на дасягненнях незалежнай Беларусі з часу ўз’яднання заходняй і ўсходняй частак, кіраўнік раённага аб’яднання прафсаюзаў Віталь Сідзюк і галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Сяргей Сарокін і старшыня раённага Савета ГА «БРПА» Алена Смарчок.

Піянеры дружыны імя Пінчука Ленінскай школы паўдзельнічалі ў чэленджах #малюемсцягкраіныразам# і #сцягмаёйкраіны# і прэзентавалі відэа-віншаванне з Днём народнага адзінства ад піянераў Бабруйскага раёна ўсім жыхарам нашай цудоўнай краіны. А таксама аддалі даніну памяці воінам, якія загінулі, вызваляючы родную зямлю ад ворага — усклалі кветкі да Кургана Славы ў в. Сычкава, далі піянерскі салют з вялікай падзякай воінам-вызваленцам за мірнае неба.

Алена КАРПЕНКА. Фота Віктара ШЭЙКІНА.

Последние новости

Навстречу ВНС

Беларусь готовится к важнейшему политическому событию года – VII Всебелорусскому народному собранию

5 декабря 2025
Читать новость
Общество

«Я люблю тебя, жизнь!». В Глушанском СДК прошел концерт, приуроченный к Международному дню инвалидов

5 декабря 2025
Читать новость
Общество

В Беларуси обновили методику расчета денежных доходов населения

5 декабря 2025
Читать новость
Общество

С 1 января 2026 года в Беларуси вступают новые правила работы с книгой замечаний и предложений

5 декабря 2025
Читать новость
Общество

С трудовым коллективом Бобруйского лесхоза говорили о коррупции

5 декабря 2025
Читать новость
Сельское хозяйство

Ольга Бакланова: «Плюсы для зерновых, минусы для капусты». Как потепление меняет аграрную карту Беларуси?

5 декабря 2025
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем