Темы

Работнікі гарадскіх прадпрыемстваў дапамагаюць аграрыям на жніве

Работнікі гарадскіх прадпрыемстваў дапамагаюць аграрыям на жніве

Забеспячэнне харчовай бяспекі краіны, а разам і эканамічнай яе трываласці — клопат, які найперш ляжыць на працаўніках сельскай гаспадаркі. Гэта яны ад раніцы да позняга вечара, не зважаючы на ўмовы надвор’я і пару года, шчыруюць на палях і фермах, каб у краіне быў хлеб і да хлеба.

У раслінаводстве галоўныя задачы — своечасова і якасна пасеяць культуры,  своечасова і якасна сабраць ураджай. Апошнім якраз цяпер і займаюцца аграрнікі, выкарыстоўваючы кожную пагодлівую хвіліну і кожную прапанову дапамагчы. Таму зусім не рэдкасць сустрэць у гэтую пару на калгасных палях тэхніку гарадскіх прадпрыемстваў.

Не першы год дапамагае раёну  з перавозкай зерня ў жніво вадзіцель аўтобуснага парка №2 г. Бабруйска Вячаслаў Толак. І, як заўважае Вячаслаў Аркадзьевіч, ён гэтым ганарыцца.

— На прапанову паехаць дапамагчы сяльчанам адрэагаваў станоўча. Вёска і яе ўклад для мяне заўжды прыцягальныя: у вёсцы Такары сам нарадзіўся і да другога класа вучыўся, ды і практычна вырас у бабулі — праводзіў там усе канікулы. За 30 год працоўнага стажу дапамагаю сельгаспрадпрыемствам раёна, і непасрэдна ААТ “Неўскі-Агра”, не ўпершыню. Вазіў і зерне, і цукровыя буракі.  Да сяльчан стаўлюся з вялікай павагай — людзі простыя, шчырыя, працалюбівыя, — кажа Вячаслаў Аркадзьевіч.

Не пужае гарадскога памочніка і напружанасць працоўнага дня. Калі па асноўным месцы работы абавязкі Вячаслаў Толак выконваў у асноўным з 8 раніцы і да 5 вечара, то тут, у залежнасці ад надвор’я, здараецца вазіць зерне і да 21-й гадзіны. Дамоў прыязджаю ў 22 гадзіны. Жонка за гады звыклася з такім графікам ды і разумее сельскі ўклад.

Арганізацыяй работы на жніве субяседнік задаволены. Абеды і вячэры, па словах Вячаслава Аркадзьевіча, сытныя і смачныя.

Да слова, кіраўніцтва ААТ “Неўскі-Агра” гарадскімі памочнікамі таксама задаволена. “Людзі працуюць адказна, з разуменнем пастаўленых задач”, — заўважыў дырэктар Міхаіл Стрыжэўскі.

Алена КАРПЕНКА. Фота ВіктараШЭЙКІНА.

Последние новости

Общество

От аварии до возрождения. Три этапа ликвидации последствий аварии на ЧАЭС, которые прошла Беларусь за 40 лет

24 апреля 2026
Читать новость
Актуально

Очень медленно разворачиваемся, надо ускоряться. Лукашенко обозначил актуальные задачи по развитию агросервисов

24 апреля 2026
Читать новость
Человек и природа

На берегах Березины прошла акция «Беларусь синеокая»

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

28 апреля — Всемирный день охраны труда

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Об определении мест пользования поверхностными водными объектами для рекреации, спорта и туризма и мест, запрещенных для купания

24 апреля 2026
Читать новость
Происшествия и безопасность

Последствия непогоды в Могилевской области

24 апреля 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем