Темы

Да канца года ў раёне зафункцыянуюць новыя жывёлагадоўчыя аб’екты

Да канца года ў раёне зафункцыянуюць новыя жывёлагадоўчыя аб’екты

У рамках праекта «Бабруйскі раён: 100 гадоў са знакам якасці» сёння мы расказваем аб тым, як ідзе будаўніцтва сучаснага МТК у філіяле «Харчавік-Агра» ААТ «Чырвоны харчавік-АграСэрвіс». Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка яшчэ ў мінулым годзе даў даручэнне сур’ёзна абнавіць аб’екты АПК па ўсёй краіне.

Увядзенне ў эксплуатацыю двух малочна-таварных комплексаў на 600 галоў дойнага статка кожны плануецца ў Бабруйскім раёне сёлета.

На будаўнічым аб’екце ў філіяле «Харчавік-Агра» ААТ «Чырвоны харчавік-АграСэрвіс», дзе пабылі нашыя карэспандэнты ў панядзелак, работы актыўна вяліся нягле­дзячы на дажджлівае надвор’е: было чым заняцца ўнутры збудаванняў. Два прасторныя кароўнікі з сучасным абсталяваннем для ўтрымання жывёлы, малочна-даільная зала — ужо цяпер адчуваецца маштабнасць будоўлі і будучага МТК.
— Пачалі будаўнічыя работы 25 жніўня мінулага года і ў адведзены на іх тэрмін — 12 месяцаў — разлічваем завяршыць. Апошні месяц будаўнічых работ — верасень сёлетняга года. А да першага кастрычніка збіраемся ўвесці комплекс у эксплуатацыю. На сёння гатоў­насць аб’екта — у межах 80%. На да­дзеным этапе адбываецца мантаж даільна-малочнага абсталявання, пастаўшчык якога (і займаецца мантажом) ААТ «Гомельагракамплект». Падрадная арганізацыя, якая выконвае будаўнічыя работы — кампанія «МагілёўБудМантаж». Такім чынам, усё вядзецца згодна плану, у вызначаныя тэрміны ўкладваемся. Работы на аб’екце кантралюем, дзеля гэтага штопанядзелка і кожны чацвер праводзім тут штабы з удзелам прадстаўнікоў заказчыка, падрадчыка, райвыканкама, — адзначыў дырэктар ААТ «Чыр­в­оны харчавік-АграСэрвіс» Алег Пілі­пенка.

Кошт аб’екта, як ён паведаміў, — 19 млн. рублёў без уліку абсталявання. Поўны кошт — 23 млн. рублёў. На фінансаванне задзейнічаны ў тым ліку крэдытныя сродкі Белаграпрамбанка: на агульных умовах банка і пад гарантыі Магілёўскага аблвыканкама.
Яшчэ адзін такі ж малочна-таварны комплекс на тэрыторыі раёна ўзводзіцца ў ААТ «Міхалёўская Ніва».

Алена КАРПЕНКА. Фота Віктара ШЭЙКІНА.

Последние новости

Человек и природа

С 1 марта в Беларуси стартует запрет на ловлю щуки — чем грозят нарушения?

25 февраля 2026
Читать новость
Человек и природа

Ждать ли в Беларуси сегодня снега с дождем? Ответили синоптики

25 февраля 2026
Читать новость
Происшествия и безопасность

Прокуратура Могилевской области нашла нарушения в содержании КРС на ряде предприятий

24 февраля 2026
Читать новость
Актуально

Лукашенко 26 февраля в Москве примет участие в заседании Высшего госсовета Союзного государства 

24 февраля 2026
Читать новость
Экономика

В Беларуси утверждена новая редакция правил системы мгновенных платежей

24 февраля 2026
Читать новость
Общество

В Беларуси можно получать пособие по уходу за пожилыми старше 80 лет и работать — на каких условиях это разрешено?

24 февраля 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем