Темы

У раёне прывіталі першага тысячніка 

У раёне прывіталі першага тысячніка 

Уборка хлябоў — заўжды хвалююча: ад яе вынікаў залежыць дабрабыт працаўнікоў сельскай гаспадаркі, рэгіёна і краіны. І тым болей хвалююча, калі ў раёне з’яўляецца “тысячнік” — вадзіцель альбо механізатар, якія перавезлі ці намалацілі тысячу тон зерня. Падзея ў раёне не застаецца незаўважанай.

І літаральна сёння на Бабруйшчыне прывіталі першага перадавіка-тысячніка. Ім стаў вадзіцель ААТ “Неўскі-Агра” Андрэй Мяцеліца.

Асабіста павіншаваць Андрэя Віктаравіча з гэтым дасягненнем, падзякаваць за добрасумленную працу і пажадаць хлебаробу здароўя і далейшых працоўных перамог прыехаў старшыня Бабруйскага райвыканкама Аляксандр Сухадольскі.

— Першы тысячнік у нас ёсць, і гэта прыемна. Будзем чакаць іншых перадавікоў. Упэўнены, яны вось-вось з’явяцца, — адзначыў Аляксандр Сухадольскі. Даючы характарыстыку ўраджаю збажыны, кіраўнік раёна заўважыў, што па якасным паказчыку раён пакуль некалькі недацягвае мінулага года, а па колькасці намалочанага зерня — пераўзыходзіць: больш пасеялі.    

Новых працоўных дасягненняў на хлебнай ніве пажадалі перадавіку вытворчасці таксама старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў, якое ўваходзіць у Федэрацыю прафсаюзаў Беларусі, Віталь Сідзюк і дырэктар сельгаспрадпрыемства Міхаіл Стрыжэўкі. Ліст удзячнасці, кепку і футболку, каштоўны падарунак ад імя раённай прафсаюзнай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў АПК за сумленны падыход да справы, высокі прафесіяналізм, настойлівасць і працалюбства ў дасягненні высокіх паказчыкаў на жніве ўручыў першаму ў гэтым сезоне тысячніку старшыня раённай прафсаюзнай арганізацыі работнікаў АПК Максім Ганжураў. Традыцыйна, як ён адзначыў, раённая галіновая прафсаюзная арганізацыя не пакіне без падарунка ніводнага перадавіка-тысячніка. 

Алена КАРПЕНКА. Фота Віктара ШЭЙКІНА.

Последние новости

Общество

От аварии до возрождения. Три этапа ликвидации последствий аварии на ЧАЭС, которые прошла Беларусь за 40 лет

24 апреля 2026
Читать новость
Актуально

Очень медленно разворачиваемся, надо ускоряться. Лукашенко обозначил актуальные задачи по развитию агросервисов

24 апреля 2026
Читать новость
Человек и природа

На берегах Березины прошла акция «Беларусь синеокая»

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

28 апреля — Всемирный день охраны труда

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Об определении мест пользования поверхностными водными объектами для рекреации, спорта и туризма и мест, запрещенных для купания

24 апреля 2026
Читать новость
Происшествия и безопасность

Последствия непогоды в Могилевской области

24 апреля 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем