Темы

Прафсаюзныя лідары віншуюць перадавікоў жніва ў Бабруйскім раёне

Прафсаюзныя лідары віншуюць перадавікоў жніва ў Бабруйскім раёне

Філіял “Харчавік-Агра” ААТ “Чырвоны харчавік-АграСэрвіс” сёння наведалі намеснік старшыні рэспубліканскага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Уладзімір Талайка і старшыня Магілёўскай абласной прафсаюзнай галіновай арганізацыі Уладзімір Пятровіч.

Нагода — падзякаваць за добрасумленную працу вадзіцелю на адвозцы зерня Дзмітрыю Шамшуру і экіпажу зернеўборачнага камбайна ў складзе старшага камбайнера Уладзіміра Юшкевіча і камбайнера Аляксандра Гацко, чые вынікі на жніве заслугоўваюць пашаны, — вопытны хлебароб і яго малады калега дасягнулі на гэтую пару найбольшага намалоту зерня ў гаспадарцы.

— У гэтыя дні мы ўшаноўваем найлепшых механізатараў, вадзіцеляў, сямейныя экіпажы на ўборцы хлябоў —  тысячнікаў і не толькі — сертыфікатамі, падарункамі  ад галіновага прафсаюза і дзякуем людзям за працу. Асабіста я курырую Магілёўскую вобласць і з гэтай прыемнай місіяй не першы год наведваюся ў сельгасарганізацыі Магілёўшчыны і Бабруйскага раёна ў тым ліку. Учора пабылі ў Круглым, Слаўгарадзе. Сёння — у Глуску, яшчэ паедзем у Кіраўск, — адзначыў Уладзімір Талайка.

Алена КАРПЕНКА. Фота Віктара ШЭЙКІНА. 

Последние новости

Культура

Около 600 метров торговых рядов развернут на День белорусской письменности в Костюковичах

4 сентября 2026
Читать новость
Адзінства. Радзіма. Незалежнасць

 Проект «Ад падзела да адзінства». Часть 2

4 сентября 2026
Читать новость
Человек и природа

Прогноз погоды на 4 сентября: кратковременные дожди и по-прежнему выше +20°С

4 сентября 2026
Читать новость
Актуально

«Дарога да Святыняў». Бобруйский район тепло встретил участников научно-просветительской экспедиции

3 сентября 2026
Читать новость
Адзінства. Радзіма. Незалежнасць

Молодежь — молодежи. Акцию «Беларусь адзiная» в новом формате презентовали в Минске

3 сентября 2026
Читать новость
В будущее вместе с нами

Студенты БГТУ осваивают азы профессии на производственной практике в Глушанском опытно-производственном лесничестве

3 сентября 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем