Темы

На Бабруйшчыне зноў камбайнер-тысячнік!

На Бабруйшчыне зноў камбайнер-тысячнік!

Уборачная кампанія ў раёне ідзе поўным ходам. Аб’ёмы намалочанага зерня дзень ад дня павялічваюцца, таму і перадавікоў-тысячнікаў становіцца болей.

Сёння гэтага ганаровага звання ўдастоіўся старшы камбайнер ААТ “Неўскі-Агра”, неаднаразовы пераможца раённага спаборніцтва па выніках сельскагаспадарчых кампаній Леанід Чэрнік. Намалаціўшы з камбайнерам Віктарам Дзешкаўцом тысячу тон зерня, ён стаў другім па ліку камбайнерам-тысячнікам падчас уборачнай кампаніі 2024 года.

Павіншаваць Леаніда Леанідавіча з высокім вытворчым паказчыкам на жніве, пажадаць здароўя і новых працоўных дасягненняў прыехалі прадстаўнікі раённага выканаўчага камітэта на чале з першым намеснікам старшыні, начальнікам райсельгасхарча Аляксандрам Каўраніным, райкама прафсаюза работнікаў АПК разам з лідарам прафсаюзнай арганізацыі Максімам Ганжуравым і традыцыйна — сувенірамі і падарункамі, а таксама дырэктар сельгаспрадпрыемства Міхаіл Стрыжэўскі.

— У раёне ўжо чатыры перадавікі-тысячнікі, у тым ліку два — камбайнеры.  Упэўнены, што з пачаткам наступнага тыдня і вадзіцеляў, і камбайнераў, якія пераадолеюць мяжу ў тысячу тон зерня, стане нашмат болей, — адзначыў Аляксандр Каўранін.

Па яго словах, на гэтую пару ў раёне ўбрана трэць плошчаў збажыны, а ў такіх гаспадарках як ААТ “Агракамбінат Бабруйскі”, філіял “Харчавік-Агра” ААТ “Чырвоны харчавік-АграСэрвіс”  — і палова.  Уборачная тэхніка спраўная, паліва для работы маецца, надвор’е спрыяльнае, настрой у калектываў добры. Словам, маецца ўсё для якаснай уборкі ўраджаю. 

 Алена КАРПЕНКА. Фота Віктара ШЭЙКІНА.

Последние новости

Навстречу ВНС

Беларусь готовится к важнейшему политическому событию года – VII Всебелорусскому народному собранию

5 декабря 2025
Читать новость
Общество

«Я люблю тебя, жизнь!». В Глушанском СДК прошел концерт, приуроченный к Международному дню инвалидов

5 декабря 2025
Читать новость
Общество

В Беларуси обновили методику расчета денежных доходов населения

5 декабря 2025
Читать новость
Общество

С 1 января 2026 года в Беларуси вступают новые правила работы с книгой замечаний и предложений

5 декабря 2025
Читать новость
Общество

С трудовым коллективом Бобруйского лесхоза говорили о коррупции

5 декабря 2025
Читать новость
Сельское хозяйство

Ольга Бакланова: «Плюсы для зерновых, минусы для капусты». Как потепление меняет аграрную карту Беларуси?

5 декабря 2025
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем